Экс-амбасадара Ізраілю ў Менску могуць абвінаваціць у карупцыі. 21.by

Экс-амбасадара Ізраілю ў Менску могуць абвінаваціць у карупцыі

25.05.2010 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ізраільская паліцыя рэкамэндавала генэральнаму пракурору краіну Эхуду Вайнштэйну выставіць афіцыйныя абвінавачваньні ў карупцыі супраць міністра замежных спраў Авігдора Лібэрмана і колішняга амбасадара ў Беларусі Зэева Бэн-Ар’е.Мяркуецца, што ў кастрычніку 2008 году, калі Лібэрман наведваў Менск, Бэн-Ар’е зьдзейсьніў цяжкае парушэньне ізраільскага заканадаўства, перадаўшы Лібэрману копіі накіраваных беларускаму ўраду сакрэтных дакумэнтаў ізраільскага Міністэрства юстыцыі. У гэтых дакумэнтах утрымліваўся запыт адносна праверкі банкаўскіх рахункаў Лібэрмана ў сувязі з заведзенай супраць яго крымінальнай справай аб карупцыі.

У сакавіку 2010 году паліцыя ўжо прапаноўвала пракурору выставіць абвінавачваньні супраць абодвух дыпляматаў, аднак прапанова не была прынятая.

Як падае ізраільскае выданьне Jerusalem Post, сёньня раніцай колішні амбасадар у Беларусі Зэеў Бэн-Ар’е адмовіўся пракамэнтаваць мясцовым СМІ паліцэйскае абвінавачваньне адносна ксэракапіяваньня дасланых у Менск сакрэтных дакумэнтаў.

Ён таксама абверг апублікаваныя раней у мэдыях меркаваньні наконт прычын прызначэньня яго амбасадарам у Менску. Бэн-Ар’е падкрэсьліў, што заявы пра тое, што ён блізкі сябар Лібэрмана, далёкія ад праўды. Паводле слоў дыплямата, амбасада Ізраілю ў Беларусі стваралася ў мэтах спрыяньня інтарэсам абодвух народаў, іх збліжэньня, а ня ў мэтах адмываньня грошай.

Тым часам ізраільская паліцыя заяўляе, што мае дастаткова доказаў таго, што і Лібэрман, і Бэн-Ар’е на сваіх пасадах злоўжывалі даверам дзяржавы і грамадзтва.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ізраільская паліцыя рэкамэндавала генэральнаму пракурору краіну Эхуду Вайнштэйну выставіць афіцыйныя абвінавачваньні ў карупцыі супраць міністра замежных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика