У мінскай Лошыцы адбудзецца асвячэнне капліцы. 21.by

У мінскай Лошыцы адбудзецца асвячэнне капліцы

25.05.2010 13:23 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У суботу 5 чэрвеня а 15‑й адбудзецца асвячэнне мінскай капліцы Маці Божай Ружанцовай (мікрараён Лошыца, Ігуменскі тракт, 26), якое здзейсніць Мітрапаліт Мінска‑Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Парафія існуе з 1997 г., у Лошыцкім парку захаваліся руіны капліцы 1788 г. На працягу шасці гадоў вернікі маліліся ў арэндаванай зале мясцовага ЖЭСа, яшчэ раней святая Імша цэлебравалася ў прыватных кватэрах. 8 чэрвеня 2009 г. адбылося асвячэнне зямлі пад будаўніцтва капліцы.

Будаўніцтва новых святыняў — важная і неабходная справа ў жыцці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. На жаль, да гэтага часу многія парафіі Мінска не маюць уласных капліц і касцёлаў, таму з асаблівай радасцю запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у асвячэнне капліцы Маці Божай Ружанцовай.


catholic.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу 5 чэрвеня а 15‑й адбудзецца асвячэнне мінскай капліцы Маці Божай Ружанцовай (мікрараён Лошыца, Ігуменскі тракт, 26), якое здзейсніць Мітрапаліт...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика