Каму ў Мінску ў чэрвені адключаць гарачую ваду
01.06.2010 10:41
—
Новости регионов
|
У Мінску ў чэрвені будзе працягвацца адключэнне гарачага водазабеспячэння, паведамілі ў КУП «Мінскэнерга». З 2 чэрвеня: у спажыўцоў па вуліцах у раёне Шабаны, Лошыца; па вуліцах Берсана, Валадарскага, Гарадскі вал, Інтэрнацыянальная, Кірава, Камсамольская, Ленінградская, Мяснікова; праспекце Незалежнасці, 2—20, 11—17; вуліцах Няміга, Рэвалюцыйная, Свярдлова, Савецкая; праспекце Ракасоўскага; вуліцы Пляханава і інш. З 3 чэрвеня: у спажыўцоў па вуліцы Берута; праспекце Пушкіна; вуліцах Адоеўскага, Жудро, Матусевіча, Янкі Маўра і інш. З 7 чэрвеня: у спажыўцоў па вуліцах Орды, Чачота, Гедройца, Ясеніна, Касманаўтаў, Слабадская і інш. З 8 чэрвеня: у спажыўцоў па вуліцах Сурганава, Максіма Багдановіча, Някрасава, Петруся Броўкі, Платонава, Гікалы; праспекце Незалежнасці; вуліцах Чапаева, Першамайская; праспекце Машэрава; вуліцах Лагойскі тракт, Мірашнічэнкі, Валгаградская і інш. З 10 чэрвеня: у спажыўцоў па вуліцах Прытыцкага, Матусевіча, Ляшчынскага, Лабанка, Бурдзейнага, Якубоўскага і інш. З 17 чэрвеня: у спажыўцоў па вуліцах Карла Маркса, Энгельса, Кірава, Янкі Купалы; праспекце Незалежнасці; вуліцах Чырвонаармейская, Леніна, 2‑32, 1‑21, Далгабродская, Алега Кашавога і інш. З 28 чэрвеня: у спажыўцоў па вуліцах Шаранговіча, Гарэцкага, Чайлыткі, Сухараўская, Лабанка і інш. Больш падрабязную інфармацыю аб адключэнні гарачай вады можна знайсці на Як адзначылі ў «Мінскэнерга», падчас выпрабаванняў магчымы пашкоджанні цеплаправодаў. Пры выяўленні цечы вады або парання з зямлі, калодзежаў, правалаў грунту неабходна тэрмінова паведаміць дыспетчару філіяла »Мінскія цеплавыя сеткі» па тэлефонах 298‑27‑27, 298‑27‑37, дыспетчару «Мінскэнерга» па тэлефоне 227‑35‑24 або ў сваё ЖЭУ. У «Мінскэнерга» запэўнілі, што »час спынення падачы гарачай вады будзе максімальна скарочаны і ў выпадку паспяховых выпрабаванняў трубаправодаў цеплавых сетак і адсутнасці дэфектаў, якія патрабуюць выканання незапланаваных рамонтна‑аднаўленчых работ, не будзе перавышаць 14 сутак». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачнуць з Шабаноў. |
|