ДАІ Мінска праводзіць акцыю «Чыстае паветра
01.06.2010 12:19
—
Новости регионов
|
Дзяржаўтаінспекцыя Мінска з 1 па 30 чэрвеня праводзіць комплекс мерапрыемстваў »Чыстае паветра», паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Гэтыя мерапрыемствы праводзяцца з мэтай «актывізацыі працы па зніжэнні забруджвання атмасфернага паветра шкоднымі выкідамі аўтатранспартных сродкаў, папярэджанні эксплуатацыі аўтатранспарту з утрыманнем вокісу вугляроду і дымнасцю адпрацаваных газаў рухавіка, якія перавышаюць устаноўленыя нарматывы». Падчас акцыі сумесна з гарадскім камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя будзе арганізавана дзевяць перасоўных пастоў па праверцы аўтамабільнага транспарту на адпаведнасць стандартам. Да парушальнікаў норм будуць прымяняцца нормы па забароне эксплуатацыі ТС. Будуць таксама праводзіцца праверкі аўтатранспартных прадпрыемстваў, станцый тэхнічнага абслугоўвання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржаўтаінспекцыя Мінска з 1 па 30 чэрвеня праводзіць комплекс мерапрыемстваў »Чыстае паветра», паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.Гэтыя мерапрыемствы... |
|