Сьцягі і стужкі міліцыянты пакінулі сабе. 21.by

Сьцягі і стужкі міліцыянты пакінулі сабе

14.06.2010 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Актывістка руху "Вольная моладзь" Віка Ладзіс атрымала адказ з міліцыі, у якім ёй паведамілі, што "ня знойдзена аб'ектыўнага пацьверджаньня факту затрыманьня" актывістаў і іх знаходжаньня ў міліцыі.

Нагадаем, што 26 красавіка за 4 гадзіны да правядзеньня "Чарнобыльскага шляху" міліцыянты затрымалі актывістку арганізацыі Віку Ладзіс і двух яе сяброў.

Супрацоўнікі міліцыі прагледзелі ўсе рэчы затрыманых, забралі расьцяжку: "Свабоду палітвязьням!" і нацыянальную сымболіку. Маладыя людзі паскардзіліся ў пракуратуру. Яны паведамілі, што іх трымалі больш за 3 гадзіны ў пастарунку міліцыі, нягледзячы на тое, што ўсе затрыманыя былі непаўналетнія. Паводле заканадаўства цягам гадзіны ў міліцыю павінны былі выклікаць іх бацькоў ці сацыяльнага пэдагога.

Апроч таго, міліцыянты самавольна забрылі ў актывістаў рэчы, не складаючы ніякіх пратаколаў.

Маладыя людзі лічаць, што міліцыянты наўмысна не зрабілі запіс у журнале і не зафіксавалі факт затрыманьня менавіта дзеля таго, каб забраць у іх усю агітацыйную прадукцыю напярэдадні буйной вулічнай акцыі.

Супрацоўнікі міліцыі Першамайскага раёну не вярнулі бел-чырвона-белыя сьцягі і стужкі актывістам руху "Вольная моладзь".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актывістка руху "Вольная моладзь" Віка Ладзіс атрымала адказ з міліцыі, у якім ёй паведамілі, што "ня знойдзена аб'ектыўнага пацьверджаньня факту затрыманьня"...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика