Курманбек Бакіеў разьлічвае на АДКБ
14.06.2010
—
Новости регионов
|
Курманбек Бакіеў заклікае сілы АДКБ тэрмінова ўмяшацца, каб спыніць канфлікт у Кыргызстане. Ён заявіў 14 чэрвеня падчас прэсавай канфэрэнцыі: "Члены Часовага ўраду зноў усё вешаюць на мяне, маіх блізкіх і г.д. Сёння яны не кантралююць сытуацыю". Курманбек Бакіеў паведаміў, што наконт сытуацыі ў краіне меў некалькі тэлефонных размоваў з некаторымі парлямэнтарыямі і пры гэтым дадаў, што яны ўсе "ва ўцёках". "Размова ідзе пра сур'ёзную бясьпеку грамадзянаў. Я яшчэ тады казаў, што трэба ўвесьці сілы АДКБ. Як у такой сытуацыі можна забясьпечыць бясьпеку грамадзянаў? Толькі знешнімі сіламі. Часовы ўрад ня здольны гэтага зрабіць. Я чуў, што аксакалы ствараюць дружыны, але гэта ня вырашае праблему". Увогуле АДКБ і яе рэакцыя на сытуацыю ў Кыргызстане была асноўнай тэмай выступу былога кіраўніка краіны. "Хачу звярнуцца да кіраўнікоў краінаў АДКБ больш апэратыўна вырашаць сытуацыю ў Кыргызстане". Курманбек Бакіеў заявіў, што дэ-юрэ зьяўляецца прэзыдэнтам краіны. "Юрыдычна, каб я склаў свае паўнамоцтвы, трэба рашэньне парлямэнту. Я не трымаюся за ўладу, але Часовы ўрад разагнаў парлямэнт". Ён паведаміў, што хоча застацца ў Беларусі і разглядае пэрспэктыву працы ў сфэры вытворчасьці, але пакуль ня вырашыў у якой галіне. "Напэўна, параюся з Аляксандрам Рыгоравічам, абмяняемся думкамі". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Курманбек Бакіеў заклікае сілы АДКБ тэрмінова ўмяшацца, каб спыніць канфлікт у Кыргызстане.
|
|