У шэрагу раёнаў Мінска падчас навальніцы выпаў град
04.08.2010 23:10
—
Новости регионов
|
Вечарам 4 жніўня ў шэрагу раёнаў Мінска падчас навальніцы выпаў град. Так, на вуліцы Ангарская град ішоў не менш як 20 хвілін. Тэмпература паветра пры гэтым панізілася да 18—20 градусаў. Град і моцны вецер, парывамі да 15—17 метраў за секунду, адзначаліся галоўным чынам на ўсходзе сталіцы. Навальніца прайшла і ў некаторых раёнах Мінскай вобласці, напрыклад у Пухавіцкім і Барысаўскім. У Барысаўскім раёне падчас навальніцы зафіксавана ўзмацненне ветру да 21 метра за секунду. У гідраметэацэнтры паведамілі, што вечарам і ноччу па краіне чакаюцца навальніцы са шквалістым узмацненнем ветру, парывы якога могуць дасягаць 22 м/с. У паўночных раёнах месцамі магчымы град. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вечарам 4 жніўня ў шэрагу раёнаў Мінска падчас навальніцы выпаў град. Так, на вуліцы Ангарская град ішоў не менш як 20 хвілін. Тэмпература паветра пры гэтым... |
|