У
04.08.2010 14:57
—
Новости регионов
|
У выніку рэканструкцыі гістарычнага цэнтра Мінска ў сталіцы можа з’явіцца шэраг пешаходных зон, паведаміў галоўны інжынер КУП «Мінская спадчына» Міхаіл Жых на У прыватнасці, паводле яго слоў, стварэнне пешаходных зон прадугледжана на ўчастках вуліц Камсамольскай і Інтэрнацыянальнай. «Гэта работа запланавана на 2012 год, і мы спадзяёмся, што ў 2012 годзе мы яе выканаем», — сказаў Жых. Ён таксама паведаміў, што вуліца Інтэрнацыянальная ў выніку рэканструкцыі значна зменіцца.«Адзін з момантаў рэканструкцыі — прыстасаванне будынка па вуліцы Інтэрнацыянальная, 11 пад гасцінічны комплекс (цяпер там знаходзяцца офісныя памяшканні, у тым ліку рэстаран). Гэта абумоўлена тым, што ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя на тэрыторыі сённяшняй Інтэрнацыянальнай вуліцы знаходзілася развітая сетка гасцінічнага сервісу. Там было шмат прыватных маленькіх гатэляў. І цяпер ужо прынята рашэнне аб аднаўленні гэтай сеткі», — паведаміў галоўны інжынер. Жых выказаў надзею на тое, што да канца 2011 года асноўныя пытанні па рэканструкцыі Інтэрнацыянальнай вуліцы будуць вырашаны. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выніку рэканструкцыі гістарычнага цэнтра Мінска ў сталіцы можа з’явіцца шэраг пешаходных зон, паведаміў галоўны інжынер КУП «Мінская спадчына»... |
|