Святкаванне Дня горада ў Мінску пройдзе на 60 пляцоўках
31.08.2010 16:53
—
Новости регионов
|
Святкаванне Дня горада ў Мінску 11–12 верасня пройдзе прыкладна на 60 пляцоўках. Аб гэтым паведаміла выканаўца абавязкаў начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава на 11 верасня, у суботу, у 11.00 адбудзецца ўскладанне кветак да абеліска «Мінск — У гэты ж дзень на тэрыторыі Верхняга горада каля ратушы пройдзе свята «Мінск тэатральны» — урыўкі са спектакляў пакажуць артысты сталічных тэатраў. На вуліцы Рэвалюцыйная будзе арганізавана свята «Мінскі дворык», у праграме якога — касцюміраваны тэатралізаваны паказ, канцэртная праграма, фотавыстава, выстава карцін маладых мастакоў і студэнтаў творчых ВНУ. Каля Палаца спорту 11 верасня запланавана свята спорту і мастацтва. У яго рамках пройдуць На пляцоўцы каля Палаца культуры чыгуначнікаў з 12.00 да 16.00 запланавана маладзёжная праграма з выступленнем каманд КВЗ, творчай моладзі горада. Увечары 11 верасня ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета будуць уручаны ўзнагароды «Мінчанін года», адбудзецца святочны канцэрт. Кульмінацыяй святочнага дня стане феерверк каля абеліска «Мінск —Увечары 12 верасня каля тэатра оперы і балета пройдзе канцэрт класічнай музыкі. Будзе адкрыта новая пляцоўка — каля комплексу Як паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі ГУУС Мінгарвыканкама Уладзімір Станілевіч, традыцыйна ў месцах масавых мерапрыемстваў будуць устаноўленыя агароджы і КПП з металашукальнікамі. Будзе ўзмоцнены кантроль дарожнага руху. «Міліцыя будзе ўлічваць і ўмовы надвор’я і праводзіць адпаведныя меры бяспекі», — сказаў прадстаўнік ГУУС. Паводле яго слоў, Мінгарвыканкам пакуль не прыняў рашэнне наконт умоў продажу спіртных напояў і піва ў месцах масавых мерапрыемстваў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святкаванне Дня горада ў Мінску 11–12 верасня пройдзе прыкладна на 60 пляцоўках. Аб гэтым паведаміла выканаўца абавязкаў начальніка ўпраўлення культуры...
|
|