Эксперт: усяго 2% вулічных дарог у. 21.by

Эксперт: усяго 2% вулічных дарог у

17.09.2010 12:07 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пры развіцці веласіпеднай інфраструктуры ў Мінску павінны ўлічвацца інтарэсы аўтамабілістаў і пешаходаў.

Аб гэтым 16 верасня падчас круглага стала заявіў старшыня ўпраўлення Беларускай асацыяцыі экспертаў і сюрвеераў на транспарце Юрый Важнік. Паводле яго слоў, праектаванне дарог павінна балансаваць паміж інтарэсамі ўсіх пластоў грамадства.

«Ператварэнне Мінска ў цалкам веласіпедны горад — гэта накшталт пакарання смерцю для нашага горада, — сказаў Важнік. — Неабходны баланс паміж інтарэсамі аўтамабілістаў, пешаходаў і веласіпедыстаў. У маленькіх жа гарадах поўная веласіпедызацыя — гэта больш чым рэальная ідэя».

Тым не менш старшыня ўпраўлення падкрэсліў, што развіццё веласіпеднага руху ў Мінску дазволіць разгрузіць аўтамабільны трафік.

У Мальме (Швецыя), як сказаў Важнік, 30% удзельнікаў дарожнага руху — веласіпедысты,

«у Мінску ж доля перамяшчэнняў на веласіпедах цяпер блізкая да нуля»;

Берлін выйшаў на дзесяціпрацэнтны ўзровень выкарыстання веласіпедаў прытым што 85% берлінскай дарожнай сеткі зручныя для такога спосабу руху. У Мінску прыкладна толькі 2% вулічных дарог зручныя для веласіпедыстаў, дадаў ён.

«Да канца гэтага года мы па замове ДАІ павінны распрацаваць канцэпцыю прыстасавання мінскіх дарог пад зручнае выкарыстанне веласіпедаў, — адзначыў Важнік. — Якім чынам цяпер развіваць веласіпедную інфраструктуру — гэта вялікае пытанне».

Старшыня ўпраўлення падкрэсліў, што прыярытэтнымі пытаннямі гэтай канцэпцыі будзе паляпшэнне існуючай «веласіпеднай магістралі», стварэнне лакальных адгалінаванняў.

Між тым пабудаваная ў Мінску велатраса не вырашае транспартную праблему і не выконвае функцыю развіцця веласіпеднага руху, лічыць каардынатар праекта «Веласіпед у горадзе» Яўген Герасіменка. Паводле яго слоў, частая перарывістасць трасы і ненармаваная вышыня бардзюраў перашкаджае камфортнаму выкарыстанню велатранспарту.

Герасіменка заявіў, што ўстаноўленыя заканадаўствам стандарты вышыні бардзюра ў чатыры сантыметры не выконваюцца. Гэтая праблема закранае не толькі аматараў лёгкага двухколавага транспарту, але і людзей, прыкаваных да інваліднай каляскі.

У ліку праблем развіцця веласіпеднай інфраструктуры каардынатар праекта вылучыў адсутнасць дастатковай колькасці месцаў для паркоўкі.

Падзяліцца навіной: 
Захар Шчарбакоў, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры развіцці веласіпеднай інфраструктуры ў Мінску павінны ўлічвацца інтарэсы аўтамабілістаў і пешаходаў. Аб гэтым 16 верасня падчас круглага стала заявіў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика