У Мінску адкрыўся Пакроўскі кірмаш
11.10.2010 09:35
—
Новости регионов
|
9 кастрычніка ў Палацы мастацтва ў Мінску адкрыўся VII У акцыі ўдзельнічаюць больш за 80 манастыроў, царкоўных прыходаў, выдавецтваў і майстэрняў з Беларусі, Расіі, Украіны, Ізраіля і Грэцыі, якія прадставілі духоўную літаратуру, іконы, прадметы храмавага ўпрыгажэння, аўдыёвідэапрадукцыю, а таксама сувеніры. Упершыню ў выставе ўдзельнічае залаташвейная майстэрня «Горліца» з Уфы (Расія). На кірмашы можна набыць мёд і лячэбныя прадукты пчалярства, лячэбныя травы і бальзамы, пакаштаваць выпечку і іншыя стравы беларускай кухні, прыгатаваныя ў трапезных манастыроў і царкоўных прыходаў. У першы дзень выставы адбылася прэзентацыя Камернага духавога тэатра Цэнтра праваслаўнай культуры «Спадарожнік хрысціяніна» Выдавецтва Беларускай праваслаўнай Царквы, а таксама адбыўся вечар хрысціянскай беларускай песні «Аранта». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 кастрычніка ў Палацы мастацтва ў Мінску адкрыўся VII духоўна-асветніцкікірмаш-выстава «Пакроўскі кірмаш», прысвечаны святу Пакрова Прасвятой Багародзіцы,...
|
|