Усе дамы Мінска падключаць да ацяплення да 11 кастрычніка
08.10.2010 12:14
—
Новости регионов
|
Працэс падключэння цяпла ў жылым сектары Мінска завершыцца 11 кастрычніка, паведаміў начальнік аддзела энергетыкі Мінгарвыканкама Анатоль Лаўнічук. «Ацяпленне ў дамах сталіцы пачалі ўключаць 7 кастрычніка. Паводле звестак на вечар 7 кастрычніка, да цяпла падлучаныя каля 23% дамоў. 11 кастрычніка гэты працэс будзе завершаны ў поўным аб’ёме», — сказаў Анатоль Лаўнічук.Паводле яго слоў, усе ідзе ў штатным рэжыме, ніякіх няштатных сітуацый няма. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працэс падключэння цяпла ў жылым сектары Мінска завершыцца 11 кастрычніка, паведаміў начальнік аддзела энергетыкі Мінгарвыканкама Анатоль Лаўнічук.«Ацяпленне...
|
|