Зацверджаны архітэктурны праект аквапарку ў Мінску. 21.by

Зацверджаны архітэктурны праект аквапарку ў Мінску

02.11.2010 12:06 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Урад Беларусі зацвердзіў прадстаўлены Мінскім гарвыканкамам архітэктурны праект будаўніцтва ў сталіцы аквапарку — фізкультурна-аздараўленчага комплексу з аквазонай і сацыяльна-абслуговай інфраструктурай. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў нумар 1582, паведаміл ў Апараце Саўміна.

Аквапарк будзе пабудаваны па праспекце Пераможцаў на тэрыторыі, прылеглай да вадасховішча «Дразды».

Каштарысны кошт будаўніцтва зацверджаны ў памеры Br158,3 млрд. у цэнах 2006 года. Забаўляльны аб’ект будуць узводзіць за сродкі гарадскога бюджэту з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў. Ужо аформлены крэдыт у адным з беларускіх банкаў.

У аквапарку, а ён разлічаны на круглагадовую эксплуатацыю, прадугледжана сем асноўных горак розных узроўняў складанасці і вышыні скатаў. Самая экстрэмальная дасягне 21 м. Частка аквапарку будзе пад адкрытым небам. Асноўным водным элементам акваторыі стане басейн з вадаспадамі, фантанамі, гейзерамі, фарсункамі для масажу.

На верхняй тэрасе аквапарку размесцяць хвалевы басейн з пляжам, дзіцячы басейн з гульнявым гарадком, атракцыёны.

На чацвёртым паверсе размесціцца VIP-ложа з барнай стойкай, месцамі для адпачынку, фуршэтаў і танцаў, дзе можна будзе наладжваць пляжныя вечарынкі. Гэта частка аквапарку будзе працаваць па прынцыпу клуба: з забаўляльнай праграмай, выступленнямі музыкантаў і артыстаў.

На тэрыторыі аквапарку прадугледжана і кафэ, якое будзе спецыялізавацца на экзатычных стравах з морапрадуктаў і працаваць па прынцыпу самаабслугоўвання. Акрамя таго, паслугі наведвальнікам прапануюць аздараўленчы SPA-комплекс і фітнес-цэнтр.

Летам за адзін дзень аквапарк змогуць наведаць ад 3,5 тыс. да 4,4 тыс. чалавек, зімой — ад 2,7 тыс. да 3,4 тыс.

Будаўніцтва пачалося. Плануецца, што наведвальнікаў аквапарк прыме ў 2012 годзе. Заказчыкам будаўніцтва выступае ДВА «Мінскбуд».

Падзяліцца навіной: 
Аксана Шыкуць, БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад Беларусі зацвердзіў прадстаўлены Мінскім гарвыканкамам архітэктурны праект будаўніцтва ў сталіцы аквапарку — фізкультурна-аздараўленчага комплексу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика