З 15 снежня па 7 студзеня магазіны Мінска будуць працаваць у падоўжаным рэжыме. 21.by

З 15 снежня па 7 студзеня магазіны Мінска будуць працаваць у падоўжаным рэжыме

13.12.2010 10:01 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рашэннем сталічных уладаў на гэты перыяд устаноўлена заканчэнне працы для прадуктовых крамаў не раней за 22.00, для нехарчовых — не раней за 21.00.

Прадуктовыя 25, 31 снежня і 7 студзеня працуюць паводле рэжыму працоўнага дня, 1 студзеня — з 10.00 да 18.00.

Іншыя — 25, 31 снежня і 7 студзеня працуюць паводле рэжыму працоўнага дня, 1 студзеня — выхадны.

Акрамя гэтага, пры наяўнасці замоў на правядзенне святочных мерапрыемстваў з 15 снежня па 1 студзеня праца аб’ектаў грамадскага харчавання дазволена да 6.00 без выхадных дзён (акрамя арганізацый, размешчаных у памяшканнях, убудаваных у жылыя будынкі).

Буйныя прадпрыемствы гандлю — гіпермаркеты, супермаркеты, універсамы — працуюць да 23.00. ГЦ «Карона» (вул. Кальварыйская, 24), СТАА «Арвітфуд» (вул. Лабанка, 94), СТАА «Лібрэтык» (вул. Кісялёва, 12, пр. Пераможцаў, 89) — да 2.00.

Універмагі сталіцы таксама будуць працаваць у падоўжаным рэжыме.

Універмаг «Беларусь» з 15 снежня працуе з 9.00 да 22.00, у святочныя дні (19, 25, 26, 31 снежня і 2, 7 студзеня) — з 9.00 да 21.00, 1 студзеня — выхадны. ЦУМ у нядзельныя дні (19, 26 снежня) і 25 снежня — з 9.00 да 21.00, 28, 29 і 30 снежня — з 9.00 да 22.00, 1 студзеня — выхадны. ГД «На Нямізе» 25, 27, 28, 29 і 30 снежня — з 9.00 да 23.00, 26 снежня — з 10.00 да 23.00, 31 снежня — з 9.00 да 22.00, 1 студзеня — выхадны. ГУМ таксама плануе зручны для пакупнікоў рэжым працы.

З 22 снежня па 6 студзеня прадпрыемствамі грамадскага харчавання запланавана правядзенне ў кафэ і рэстаранах горада выстаў-продажу кулінарных і кандытарскіх вырабаў.

З 23 па 31 снежня з 10.00 да 19.00 будуць працаваць ёлачныя базары. Вызначана больш за 100 гандлёвых месцаў ва ўсіх адміністрацыйных раёнах Мінска. У тым ліку будуць працаваць 10 агульнагарадскіх ёлачных базараў і цэнтральны ёлачны базар на калядным кірмашы 25 снежня каля Палаца спорту.

Падзяліцца навіной: 
Марына Носава, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рашэннем сталічных уладаў на гэты перыяд устаноўлена заканчэнне працы для прадуктовых крамаў не раней за 22.00, для нехарчовых — не раней за 21.00. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика