Па Мінску налета будуць пастаянна курсіраваць перасоўныя медыцынскія пункты
16.12.2010 11:14
—
Новости регионов
|
Прайсці Падобныя «паліклінікі на колах» сёння дзяжураць у час масавых мерапрыемстваў. Цяпер вырашана на базе аўтобусаў «МАЗ» стварыць два пастаянныя перасоўныя медыцынскія пункты Тут мінакі змогуць змераць узровень глюкозы ў крыві, унутрывочны ціск — у мэтах ранняга выяўлення катаракты, артэрыяльны ціск, рост, вагу і да таго падобнае. Хутчэй за ўсё, гэта паслуга будзе аказвацца за мінімальную плату. Тут жа бясплатна будуць раздаваць брашуры з карыснай медыцынскай інфармацыяй. Таксама па прынцыпе перасоўных пульмасканаў, у якіх сёння можна прайсці флюараграфію, плануецца стварыць перасоўныя мамасканы. Сумесна з аўтамабільным заводам на базе айчыннага аўтобуса будуць распрацаваныя дзве ўстаноўкі пад працоўнай назвай «мамаскан». Яны будуць выязджаць на прадпрыемствы, каб нашы спецыялісты змаглі правесці ў жаночых калектывах масавае абследаванне малочнай залозы. Падзяліцца навіной:
Святлана Фралянкова, Мінск-навіны Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прайсці экспрэс-дыягностыку жыхарам і гасцям сталіцы ў наступным годзе стане прасцей: па Мінску будуць курсіраваць перасоўныя медыцынскія пункты. Падобныя...
|
|