За 11 месяцаў 2010 года зарэгістравана каля 130 тысяч злачынстваў. 21.by

За 11 месяцаў 2010 года зарэгістравана каля 130 тысяч злачынстваў

16.12.2010 11:14 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, такія даныя прывёў 15 снежня на сустрэчы са студэнтамі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта намеснік міністра ўнутраных спраў Яўген Полудзень.

«У Беларусі на 100 тысяч насельніцтва прыпадае 1.344 злачынствы, пры гэтым у Польшчы на такую ж колькасць чалавек — 3.000», — сказаў ён. Праблемай, паводле слоў намесніка міністра, з’яўляецца расследаванне крадзяжоў. Раскрываецца толькі кожнае другое падобнае злачынства.

Яўген Полудзень закрануў таксама тэму наркаманіі, асабліва актуальную ў маладзёжным асяроддзі. Ён адзначыў, што на ўліку стаяць 12.000 наркаманаў, яшчэ 2.000 — ананімна. «У рэспубліцы зафіксавана больш за 4 тысячы злачынстваў, звязаных з наркотыкамі, з іх 20% учыняецца навучэнцамі ВНУ і іншых навучальных устаноў», — падкрэсліў намеснік міністра.

Асаблівая ўвага на сустрэчы было нададзена праблеме п’янства. У стане алкагольнага ап’янення ўчынеяецца каля 30.00 злачынстваў, затрымліваецца 50.000 вадзіцеляў. «Штогод прыкладна 1.000 жанчын накіроўваюцца ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі, на жаль, большасць з іх не становяцца на шлях выпраўлення», — канстатаваў намеснік міністра ўнутраных спраў.

Полудзень нагадаў, што 23 лютага 2010 года набыла моц забарона на распіванне піва на вуліцы. За вясенне-летні перыяд было затрымана 25.000 правапарушальнікаў. Галоўная мэта гэтай забароны — павялічыць «культуру піцця», а не штрафаваць усіх падрад.

Акрамя таго, паведаміў ён, за апошнія пяць гадоў знізілася колькасць злачынстваў сярод непаўналетніх.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, такія даныя прывёў 15 снежня на сустрэчы са студэнтамі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика