Утрыманне сабакі ў сталіцы падаражала ўдвая — да 42 тысяч у месяц
03.01.2011 01:01
—
Новости регионов
|
З 1 студзеня 2011 года падаражала ўтрыманне сабакі ў сталіцы. Рашэнне прынятае згодна з пастановай № 60 Мінскага гарадскога савета дэпутатаў ад 24 лістапада 2010 года. Цяпер за сабаку вышынёй за 70 см у холцы патрабуецца плаціць 42 тысячы рублёў штомесяц (раней — 24 500 рублёў).Сабака вышынёй 40–70 см ацэньваецца ў 35 тысяч рублёў (раней — 17 500 рублёў). Самая меншая стаўка прымяняецца для сабак, ніжэйшых за 40 см, — 14 тысяч рублёў. Раней за іх трэба было плаціць 5 250 рублёў. За сабак, пароды якіх уключаныя ў спіс патэнцыйна небяспечных, давядзецца плаціць 52 500 рублёў замест ранейшых 45 500 рублёў. Падзяліцца навіной:
ЯВ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самыя маленькія цяпер «каштуюць» 14 тысяч штомесяц.
|
|