Ельская ПМК 64 – пераможца абласнога конкурсу. 21.by

Ельская ПМК 64 – пераможца абласнога конкурсу

13.06.2018 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

Падведзены вынікі абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах Гомельскай вобласці за 2017 год.

пмк

Узнагароды ў 11 намінацыях атрымалі 30 пераможцаў, у тым ліку і ельчане.
Конкурс на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы прайшоў у трынаццаты раз. За гэты час яго пераможцамі сталі каля 200 прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёна. Сёлета ў яго спіс унеслі яшчэ трыццаць пераможцаў. Сярод іх – дзяржаўнае прадпрыемства «Ельская ПМК 64», прызнанае адным з лепшых сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у будаўніцтве. На ўрачыстай цырымоніі, якая праходзіла ў аблвыканкаме, Дыплом ІІІ ступені дырэктару ПМК 64 Андрэю Сініцкаму ўручыў намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Прывалаў. Акрамя гэтага, за перамогу ў конкурсе прадпрыемства атрымае грашовую прэмію ў памеры 100 базавых велічынь.
– Вельмі прыемна, што ідэалагічная работа на нашым прадпрыемстве, – сказаў Андрэй Сініцкі, – не першы год адзначаецца на высокім узроўні. Прэмію плануем накіраваць на добра-ўпарадкаванне будынкаў. У будучым таксама пастараемся працягваць лепшыя традыцыі нашага прадпрыемства.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Падведзены вынікі абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах Гомельскай вобласці за 2017 год. Узнагароды ў 11...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика