Районное объединение профсаюзов: забота и всесторонняя поддержка. 21.by

Районное объединение профсаюзов: забота и всесторонняя поддержка

21.12.2018 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

img_4793 Вось ужо не першы год у нашым раёне дзейнічае Лепельскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Менавіта тут прадстаўнікі працоўных калектываў арганізацый і прадпрыемстваў маюць магчымасць атрымаць сацыяльную падтрымку, абараніць свае інтарэсы ў галіне працоўнага заканадаўства і г.д. Больш падрабязна аб дзейнасці Лепельскага раённага аб’яднання прафсаюзаў пойдзе наша размова ў інтэрв’ю з яго старшынёй Юрыем Мілым.

— Юрый Уладзіміравіч, раскажыце, калі ласка, аб структуры і асноўных накірунках дзейнасці раённага аб’яднання прафсаюзаў.
— На тэрыторыі Лепельскага раёна зарэгістравана і дзейнічае 124 грамадскія аб’яднанні. Раённае аб’яднанне прафсаюзаў — гэта самая шматлікая арганізацыя — дзесяць тысяч 237 чалавек. У яе склад уваходзіць 110 пярвічных, дзесяць прафгруп, тры цэхкамы і чатыры раённыя прафсаюзныя арганізацыі, якія прадстаўляюць шаснаццаць галіновых прафсаюзаў, што ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі. Прафсаюзнае членства сярод работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый складае 95 працэнтаў.
Адным з важнейшых пытанняў сёлета была работа над праектам раённага Пагаднення паміж Лепельскім райвыканкамам, раённым саветам наймальнікаў і раённым аб’яднаннем прафсаюзаў на 2019 — 2021 гады. Галоўная задача, якую раённае аб’яднанне прафсаюзаў ставіла ў час работы над гэтым дакументам, гэта забеспячэнне ў працоўных адносінах абароны інтарэсаў людзей. Усе прапановы сфарміраваны на аснове тых запытаў і праблем, з якімі да іх звяртаюцца члены прафсаюза і працоўныя калектывы. У выніку сумеснай і, трэба сказаць, дастаткова грунтоўнай работы з іншымі зацікаўленымі бакамі большая частка нашых ініцыятыў улічана.
У прыватнасці, прафсаюзы настаялі на захаванні тэрміну папярэджання работніка аб змяненні істотных умоў працы ў колькасці трыццаці дзён, у той час як першапачатковая рэдакцыя законапраекта прадугледжвала скарачэнне гэтага тэрміну да сямі каляндарных дзён.
Размова ідзе аб тым, што пасля папярэджання аб змяненні істотных умоў працы — заработная плата, працягласць рабочага дня і г.д. — работнік павінен прыняць рашэнне або прадоўжыць работу на новых умовах, або звальняцца. Такім чынам, калі работнік прымае рашэнне аб звальненні, больш працяглы перыяд папярэджання дае яму больш магчымасцяў для пошуку новай работы.
Немалаважным для нас было і ўключэнне ў законапраект палажэнняў, згодна з якімі будзе заканадаўча забяспечана магчымасць прафсаюзнай арганізацыі ўдзельнічаць у абмеркаванні кантракта з работнікам — членам прафсаюза. Гэта дапаможа пазбегнуць сітуацый, калі работніку прапануюць заведама нявыгадныя ўмовы працы і нормы, якія дзесьці ідуць у разрэз з заканадаўствам.
У выпадку заключэння з работнікам, які не дапускае парушэнняў працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, адпрацаваў у наймальніка не менш за пяць год, па заканчэнні тэрміну дзеяння кантракта, працоўнага дагавора на неадпаведны тэрмін, прынята рашэнне не дапускаць зніжэння такому работніку дасягнутага памеру аплаты працы.
У працэсе перагавораў у праекце гэтага дакумента ўдаецца захаваць усе нормы, прадугледжаныя ў дзеючым пагадненні, і па шэрагу пазіцый прапануецца ўмацаваць гарантыі работнікам.
— Вядома, што аднымі з важных накірункаў дзейнасці Лепельскага раённага аб’яднання прафсаюзаў з’яўляюцца прававая абарона і юрыдычная дапамога членам прафсаюза. Хацелася б даведацца аб дзейнасці ў гэтай галіне.
— Па-ранейшаму застаецца запатрабаванай такая форма работы, як бясплатныя прафсаюзныя прававыя прыёмы, якія кожны месяц праводзяцца на прадпрыемствах і ў арганізацыях нашага раёна. За адзінаццаць месяцаў бягучага года на прафсаюзных прававых прыёмах былі разгледжаны звароты 34 чалавек. Для таго, каб максімальна хутка і эфектыўна вырашаць пытанні, якія паступаюць, да правядзення такіх прыёмаў былі далучаны прадстаўнікі пракуратуры.
— Да таго ж ваша арганізацыя прымае ўдзел у падрыхтоўцы і разглядзе нарматыўных прававых актаў…
— Так. За адзінаццаць месяцаў бягучага года прафсаюзы ўдзельнічалі ў разглядзе больш трыццаці нарматыўных прававых актаў. Найбольшая колькасць прапаноў прафсаюзамі ўнесена па змяненні дзеючага Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Прынцыповая норма, якую працягвае адстойваць Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі сёння, — замацаванне гарантый занятасці добрасумленным работнікам — характэрная і для Віцебскай вобласці. Па выніках маніторынгу на першага кастрычніка бягучага года ў рэгіёне 44 працэнты кантрактаў з’яўляюцца кароткатэрміновымі — заключаны на адзін год.
— Юрый Уладзіміравіч, раскажыце, калі ласка, аб дзейнасці Лепельскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Беларусі ў галіне аховы працы.
— За адзінаццаць месяцаў бягучага года грамадскай камісіяй па ахове працы пры Лепельскім раённым аб’яднанні прафсаюзаў было выяўлена 637 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы. Была спынена работа шасці адзінак тэхнічнага абсталявання па прычыне яго неналежнага стану. Большасць выяўленых парушэнняў ліквідавана.
Рэйдавыя групы ў складзе тэхнічных інспектараў працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, старшынь райаб’яднанняў, прадстаўнікоў райсельгасхарчаў, спецыялістаў па ахове працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне раёнаў на працягу адзінаццаці месяцаў пабывалі на 24 прадпрыемствах і арганізацыях раёна. Па выніках праведзеных маніторынгаў наймальнікам было выдадзена 19 рэкамендацый для ўхілення 124 парушэнняў.
У рамках Сусветнага дня аховы працы былі падведзены вынікі раённага конкурсу па ахове працы. Прыемна адзначыць, што лепшай арганізацыяй у вытворчай галіне са штатнай колькасцю работнікаў да 400 чалавек прызнаны сельскагаспадарчы вытворчы філіял “Заазер’е” ААТ “Віцебскі мясакамбінат”. Лепшай арганізацыяй у вытворчай сферы са штатнай колькасцю работнікаў звыш за 400 чалавек стала КУВП “Бароўка”. У невытворчай галіне лепшай арганізацыяй абрана КУП “Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр “Жамчужына”. Самая лепшая служба аховы працы — ва ўстанове аховы здароўя “Лепельская цэнтральная раённая бальніца” і філіяле “Лепельскі малочнакансервавы камбінат” ААТ “Віцебскі мясакамбінат”. Лепшым грамадскім інспектарам па ахове працы прызнаны Сяргей Пшонка, які працуе ў ААТ “Лепельскі рамонтна-механічны завод”. На вышэйшым узроўні санітарна-бытавое забеспячэнне — у ДЛГУ “Лепельскі лясгас”.
— Не менш важны этап работы раённага аб’яднання прафсаюзаў Беларусі — сацыяльнае партнёрства…
— Безумоўна. Адзначу, што ў раёне пабудавана сістэма сацыяльнага партнёрства. Па стане на першага снежня бягучага года разам з раённым трохбаковым пагадненнем (на 2016 — 2018 гады) у раёне дзейнічае чатыры галіновыя арганізацыі і 94 калектыўныя дагаворы. Калектыўна-дагаворнае рэгуляванне ахоплівае 95 працэнтаў.
Для забеспячэння больш эфектыўнага ўзаемадзеяння сацыяльных партнёраў дзейнічае раённы савет па працоўных і сацыяльных пытаннях. Сёлета адбылося тры пасяджэнні, на якіх разгледжаны пытанні выканання пагаднення паміж райвыканкамам, саветам наймальнікаў і раённым аб’яднаннем прафсаюзаў на 2016 — 2018 гады ў бягучым годзе, развіцця рынку працы і садзеяння занятасці насельніцтва, стварэння прафсаюзных арганізацый на суб’ектах малога і сярэдняга бізнесу, аб дадатковых гарантыях добрасумленным работнікам пры кантрактнай форме найму, пытанні аховы працы і многія іншыя.
— Якім жа чынам вашай арганізацыяй вывучаюцца праблемныя пытанні ў галіне аплаты працы, занятасці і сацыяльных гарантый?
— Лепельскім раённым аб’яднаннем прафсаюзаў працягваецца правядзенне на пастаяннай аснове маніторынгу сацыяльна-эканамічнага становішча на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна. Сёлета павышаная ўвага ўдзяляецца пытанням прымянення кантрактнай формы найму. Выяўленыя ў час правядзення маніторынгу тэндэнцыі да павелічэння колькасці кантрактаў, заключаных на год, сталі асновай прапаноў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі па замацаванні ў Працоўным кодэксе дадатковых гарантый занятасці добрасумленным работнікам.
Пытанне своечасовай выплаты заработнай платы ў поўным аб’ёме знаходзіцца на пастаянным кантролі. У рамках праводзімага штомесячнага маніторынгу фіксуюцца арганізацыі, якія дапусцілі парушэнні заканадаўства аб выплаце заработнай платы. На асобым кантролі знаходзіцца пытанне аб уплаце наймальнікамі абавязковых страхавых узносаў за сваіх работнікаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, а таксама пералічэння членскіх прафсаюзных узносаў.
— Аб паспяховай дзейнасці раённага аб’яднання прафсаюзаў Беларусі сведчыць павелічэнне яе шэрагаў…
— Вядома. На VII З’ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі было агучана патрабаванне: у кожнай арганізацыі, незалежна ад формы ўласнасці, павінен быць прафсаюз. Гэты тэзіс стаў асновай для актывізацыі работы па стварэнні новых пярвічных прафсаюзных арганізацый.
За перыяд з 2015 года было створана шаснаццаць новых пярвічных арганізацый, у тым ліку сем — сёлета. Каля 70 працэнтаў арганізацый функцыянуюць у прыватным сектары эканомікі.
— Безумоўна, значны пласт вашай работы — падрыхтоўка да правядзення справаздачна-выбарчай кампаніі…
— Так. З першага студзеня 2019 года стартуе маштабная справаздачна-выбарчая кампанія ў членскіх арганізацыях і арганізацыйных структурах Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Справаздачы і выбары пройдуць ва ўсіх прафсаюзных арганізацыях.
Завершыцца справаздачна-выбарчая кампанія правядзеннем З’езду Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў маі 2020 года.
Выбары кіраўніцкіх работнікаў прафсаюзных арганізацый усіх узроўняў пройдуць з улікам патрабаванняў Канцэпцыі кадравай палітыкі ФПБ, прынятай у ліпені бягучага года. Гэты дакумент накіраваны на паляпшэнне і амаладжэнне кадравага саставу прафсаюзаў.
— Мяркую, што не меншая ўвага вашай арганізацыяй удзяляецца і фізкультурна-спартыўнай рабоце ў працоўных калектывах…
— Вядома. Значная спартыўная падрыхтоўка моладзі вядзецца з боку Віцебскага абласнога спартыўнага клуба ФПБ, дзе ў дзвюх дзіцяча-юнацкіх спартыўных школах займаецца каля 400 навучэнцаў.
Раённым аб’яднаннем сумесна з зацікаўленымі структурамі на працягу года праводзіліся спартакіяды працоўных калектываў, турыстычны злёт, спаборніцтвы па ваджэнні легкавога аўтамабіля і г.д.
— Ведучы размову аб дзейнасці прафсаюзаў, немагчыма абысці ўвагай і тэму работы з дзецьмі…
— Цалкам з вамі згодны. Напярэдадні навагодніх святаў прафсаюзы па традыцыі актыўна ўключаюцца ў дабрачынны навагодні марафон. Па ўсёй краіне праходзяць прафсаюзныя навагоднія святы, на якія запрашаюцца дзеці з сацыяльных прытулкаў і дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, школ-інтэрнатаў, а таксама хлопчыкі і дзяўчынкі са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў і дзеці-інваліды. Аказваецца дабрачынная дапамога дзецям-сіротам, інвалідам, а таксама дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў. Прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі наведваюць дзіцячыя дамы, школы-інтэрнаты, дамы-інтэрнаты для дзяцей-інвалідаў, сацыяльныя прытулкі, дамы дзіцяці, сустракаюцца з выхаванцамі падшэфных інтэрнацкіх устаноў. Шмат яркіх і незабыўных хвілін дзеткам дораць святы з падарункамі і сюрпрызамі.
— Юрый Уладзіміравіч, як бачна, дзейнасць Лепельскага раённага аб’яднання Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі мае вялікае значэнне і ахоплівае практычна ўсе катэгорыі насельніцтва. Няхай жа далейшая дзейнасць арганізацыі будзе такой жа шматграннай і паспяховай!
img_4793

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Вось ужо не першы год у нашым раёне дзейнічае Лепельскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Менавіта тут прадстаўнікі працоўных калектываў арганізацый і
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика