В Докшицком районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения под девизом: » бесправнику” не место за рулем!. 21.by

В Докшицком районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения под девизом: » бесправнику” не место за рулем!

26.03.2019 — Новости регионов |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

byaspraunik
У пятніцу,
29 сакавіка, на тэрыторыі раёна пройдзе адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Бяспраўніку не месца за рулём!” Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі сустрэнуцца з насельніцтвам і растлумачаць парадак атрымання пасведчання кіроўцы, а таксама нагадаюць пра адказнасць за кіраванне транспартам без адпаведнага на тое права і наступствы, да якіх прыводзіць дадзенае парушэнне Правілаў дарожнага руху.

Статыстыка сведчыць, што вялікая колькасць ДТЗ адбываецца па віне маладых людзей, якія садзяцца за руль, не маючы права кіравання транспартным сродкам. Самаўпэўненасць, безадказнасць прыводзяць часта да трагедый. Яшчэ адна катэгорыя “бяспраўнікаў” – гэта вадзіцелі, пазбаўленыя права кіравання за грубыя парушэнні ПДД.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што за кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае на гэта права, а таксама перадачу кіравання транспартным сродкам “бяспраўнай” асобе, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 5 да 20 б.в. Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання, цягнуць накладанне штрафу ад 20 да 50 б.в. або адміністрацыйны арышт да 15 сутак.

Паважаныя грамадзяне, калі вы валодаеце інфармацыяй пра асоб, якія кіруюць транспартным сродкам не маючы на гэта адпаведнага права, просім паведаміць пра гэта ў аператыўна-дзяжурную службу Докшыцкага РАУС па тэлефонах: 102, 2-10-02, 8 (029) 324-41-02, 8 (029) 891-21-75.

Я. ХІЛЬКО,

в.а. начальніка АДАІ РАУС капітан міліцы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятніцу, 29 сакавіка, на тэрыторыі раёна пройдзе адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Бяспраўніку не месца за рулём!”
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости регионов)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика