Хутка асвойваецца ў прафесіі
21.05.2018
—
Сельское хозяйство
|
Маці працуе бібліятэкарам у школе, бацька – слесарам на шчэбеневым заводзе, а старэйшая сястра – выхавальніца ў дзіцячым садзе. Адразу ўзні- каюць пытанні: як ён трапіў у наш раён і чаму адзіны ў сям’і абраў сельскую гаспадарку? У Хойнікі яго прывяло каханне. А дакладней, мясцовая прыгажуня Алена, якая працавала сакратаром у дзіцячай школе мастацтваў. Пазнаёміліся яны, калі Дзяніс вучыўся ў Горацкай сельгасакадэміі. Да сябра ў госці прыязджаў у наш горад і сустрэў тут сваю будучую жонку. Перавёўся на «завочку» і пераехаў жыць на Хойнікшчыну. Паўтара года працуе аграномам па ахове раслін у КСУП «Судкова». Амбіцыёзны, старанны юнак хутка асвойваецца ў прафесіі, хаця ўладанні гаспадаркі вялікія і калектыў адпаведна. Малады спецыяліст закончыў Калінкавіцкі аграрны каледж, а сёлета атрымае і дыплом акадэміі. Аграномам стаў, бо яго зацікавіў палявы «кругазварот». І з кожным сезонам прыцягвае ўсё больш. Пры гэтым ён імкнецца праяўляць сябе і самарэалізоўвацца. Жыве сям’я Каліта ў Хойніках. У іх маленькі сынок Максімка, якому адзінаццаць месяцаў. Планаў і мар у маладой пары шмат, і ўсе яны звязаны з нашым раёнам. Нягледзячы на тое, што Дзяніс вырас ва ўнікальным месцы, Хойнікі для яго таксама па-свойму непаўторныя. Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяніс Каліта нарадзіўся ў «маленькай Скандынавіі». Так называюць вёску Глушкавічы Лельчыцкага раёна з-за таго, што там знаходзяцца самыя велізарныя...
|
|