Лепшым жывёлаводам вобласці. 21.by

Лепшым жывёлаводам вобласці

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У мінулы чацвер у Доме культуры аграгарадка Урыцкае Гомельскага раёна адбылося падвядзенне вынікаў рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод”. Нагадаю, што гэта мерапрыемства праходзіла з 1 снежня мінулага года па 1 красавіка сёлета ў сельгаспрадпрыемствах усёй краіны. Мэтай яго было  павышэнне значнасці працы работнікаў жывёлагадоўлі, а таксама эфектыўнасці вытворчасці.

IMG_5552

Наш райкам прафсаюза работнікаў АПК на чале з яго кіраўніком Ірынай Берднік таксама прыняў актыўны ўдзел у акцыі. Былі наведаны ўсе малочнатаварныя фермы і комплексы сельгаспрадпрыемстваў раёна, адзначаны падарункамі за выдатную работу і высокія паказчыкі больш двух дзясяткаў жывёлаводаў.

Больш за 70 лепшых працаўнікоў ферм з усёй вобласці прынялі ўдзел у гэтым  ушаноўванні. У час падвя-дзення вынікаў акцыі за выдатную працу па выніках работы за 2017 год ганаровымі граматамі і падзякамі аблвыканкама, камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання аблвыканкама, рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК былі адзначаны 44 аператары машыннага даення, загадчыкі ферм і комплексаў, жывёлаводы.

Не адбылося і без важных узнагарод. Так, за самаадданую і добрасумленную працу юбілейны медаль “100 гадоў прафсаюзнаму Руху Беларусі” з рук старшыні рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалая Лабушава атрымала Наталля Гайчукова з КСУП “Цяплічнае” Гомельскага раёна.

Як адзначыў на свяце старшыня абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Васіль Яцэвіч, летась нямала жывёлаводаў Гомельшчыны спрацавалі “на выдатна” і тым самым палепшылі паказчыкі сваіх гаспадарак.

– Аператары машыннага даення МТФ “Гарошкаў” філіяла “Савецкая Беларусь” ААТ “Рэчыцкі камбінат хлебапрадуктаў” Тамара Цітавец і Алена Стальмашок надаілі на карову больш за 11 тон малака. Перавысілі паказчык у 10 тон Людміла Аляшова з ААТ “Ціхінічы” Рагачоўскага раёна, Таццяна Манташова і Рахіма Зайцава з саўгаса-камбіната “Зара” Мазырскага раёна. Яшчэ некалькі гадоў таму пра такія лічбы мы маглі толькі марыць. Памятайце, ваша праца вельмі значная і важная для нашай краіны, – падкрэсліў Васіль Яцэвіч.

Мікалай Лабушаў у сваім віншавальным выступленні звярнуў увагу на тое, што прадукцыя жывёлагадоўлі прыносіць краіне валюту і значная частка зараз ідзе на экспарт. Мікалай Аксёнавіч выказаў спадзяванні, што ў наступным годзе “Наш жывёлавод” збярэ яшчэ больш перадавых працаўнікоў. Сапраўды, гэтая акцыя, як паказала практыка,  не існавала толькі на паперы, а была рэальнай працай прафсаюза і наймальнікаў па павышэнні ўзроўню культуры вытворчасці і паляпшэнні ўмоў працы.

Таксама павіншавалі перадавікоў-жывёлаводаў з дасягненнямі і адзначылі важнасць такой прафсаюзнай акцыі першы намеснік старшыні  аблвыканкама Аляксандр Мікалуцкі і першы намеснік старшыні камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання  Сяргей Андруш.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел і аператары машыннага даення нашага раёна. З гонарам прадставілі на ўрачыстым ушаноўванні свае гаспадаркі Жанна Аўдзеева  з РСУП “Агра-Ляскавічы” і Лілія Сініцкая з ААТ “Камаровічы”. Больш таго, Жанна Мікалаеўна за самаадданую працу атрымала з рук старшыні абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Васіля Яцэвіча ганаровую грамату камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання аблвыканкама (на здымку). Віншуем з такой значнай узнагародай!


IMG_5554

Памятныя падарункі на пачатку мерапрыемства атрымалі ўсе запрошаныя жывёлаводы.

Пасля цырымоніі ўзнагароджання свае падарункі перадавікам у выглядзе  канцэртных нумароў прадаставілі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці і артысты аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага райвыканкама.

Дзмітрый БЯЛЬКО.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулы чацвер у Доме культуры аграгарадка Урыцкае Гомельскага раёна адбылося падвядзенне вынікаў рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод”. Нагадаю,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика