Пераможцаў назвалі, выбіраем наступных
25.05.2018
—
Сельское хозяйство
|
Сёлетняя пасяўная кампанія для аграрыяў выдалася даволі напружанай. Вясна, якая надта зацягнулася ў гэтым годзе, не дазволіла палеткам своечасова вызваліцца з-пад снежнага покрыва, а потым і ад вільгаці. Менавіта таму сяўба яравых культур пачалася са спазненнем і павінна была прайсці ў кароткі час, каб не парушаць агратэхнічныя тэрміны. Варта сказаць, што сейбіты сельгаспрадпрыемстваў з такой задачай справіліся няблага. На пачатку кампаніі райкам прафсаюза работнікаў АПК распрацаваў для механізатараў умовы спаборніцтва на палявых работах і амаль штодзень сачыў за ходам работ па падрыхтоўцы глебы, на сяўбе і ўнясенні арганічных угнаенняў. І вось надышоў час падвесці вынікі нялёгкай працы механізатараў. Лепшымі ў раёне сталі даўно знаёмыя нашым чытачам механізатары з ААТ “Камаровічы” Мікалай Бажок, які на трактары “Беларус-3522” у счэпцы з пасяўным агрэгатам “АПП-6” пасеяў 1150 гектараў яравога палетка, і Эдуард Якавец, які на трактары “Беларус-3522” з “АПД-7,5” падрыхтаваў 1365 гектараў глебы. З гэтай нагоды павіншаваць механізатараў з дасягненнямі і ўручыць ім падарункі і граматы райкама прафсаюза ў сераду завіталі першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Мікалай Місюра і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Берднік. Працаўнікам было прыемна атрымаць заслужаныя ўзнагароды, а кіраўнік гаспадаркі Ларыса Талецкая адчувала гонар за тое, што менавіта яе механізатары даказалі сваё лідарства ў раёне. Такія ж падарункі будуць уручаны і лепшаму механізатару, зянятаму на ворыве глебы. Ім стаў Аляксандр Мышкавец з КСУП імя Ульянава, які трактарам “Беларус-3522” з “ПБН-6,50” узараў 463 гектары. Вылучэнне лепшых працаўнікоў працягваецца. На гэты раз раённы галіновы прафсаюз сочыць за падрыхтоўкай глебы і сяўбой кукурузы. Прозвішчы лідараў спаборніцтва штотыдзень будуць друкавацца на старонках раённай газеты, а па завяршэнні кампаніі пераможцаў працоўнага спаборніцтва таксама адзначаць падарункам. Жадаем працаўнікам сельскай гаспадаркі новых працоўных перамог і паспяховага працягу сельскагаспадарчага года! Дзмітрый БЯЛЬКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлетняя пасяўная кампанія для аграрыяў выдалася даволі напружанай. Вясна, якая надта зацягнулася ў гэтым годзе, не дазволіла палеткам своечасова вызваліцца з-пад... |
|