На першае жніво — з добрым настроем. 21.by

На першае жніво — з добрым настроем

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Днямі пачалося жніво ў ААТ “Лань-Нясвіж”. Учора ў гэтай гаспадарцы прайшло свята зажынак, аб якім мы падрабязней раскажам у наступным нумары “НН”, а ў дзень, калі быў зроблены здымак, механізатар ААТ “Лань-Нясвіж” Юрый Бобрык якраз апрабоўваў свой новы камбайн “Палессе 12-18 А1” на полі з азімым ячменем.

Юрый Васільевіч — адзін з самых вопытных работнікаў акцыянернага таварыства. Ён працуе тут ужо 24 гады, з якіх апошнія 4 — механізатарам. Да гэтага быў і вадзіцелем, і слесарам на свінагадоўчым комплексе, усюды праявіў сябе як адказны і граматны работнік. І вось сёлета ўпершыню паспрабуе свае сілы на жніве. Даверам кіраўніцтва гаспадаркі мой суразмоўца быў вельмі задаволены, як і новай машынай.


— Гэта палепшаны варыянт папярэдняга “Палесся”, — сказаў ён. — Павялічаны з 7 да 9 кубічных метраў бункер, стала больш камфортна ў кабіне для камбайнера, працуе кандыцыянер, што вельмі добра падчас спёкі. На гэтай машыне можна ўбіраць і кукурузу на зерне, так што работы хопіць!

Усяго ж у ААТ “Лань-Нясвіж” падлягае ўборцы 3400 га збожжавых і зернебабовых, усе ўдзельнікі жніва настроены правесці яго хутка і зладжана.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі пачалося жніво ў ААТ “Лань-Нясвіж”. Учора ў гэтай гаспадарцы прайшло свята зажынак, аб якім мы падрабязней раскажам у наступным
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика