Хозяйства Кореличчины убирают рапс. 21.by

Хозяйства Кореличчины убирают рапс

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 


Корманарыхтоўка з першага ўкосу траў, па выніках якой Карэліцкі раён па некалькіх пазіцыях апынуўся ў лідарах абласной зводкі, плаўна перайшла ў нарыхтоўку кармоў з другога ўкосу.

– Безумоўна, рост траў другога ўкосу праходзіў у складаных умовах: стаяла засушлівае надвор’е, на працягу доўгага часу зусім не было ападкаў, – адзначыў начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці і механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама Генадзій Аляксеевіч Белы. – Сёння гаспадаркі раёна ў асноўным косяць люцэрну, росту якой не пашкодзіла засуха.

Па стану на 10 ліпеня ў раёне скошана 1894 га траў, што складае 17% ад запланаваных 11220 га. 35% ад агульных плошчаў скасілі аграрыі СВК “Жухавічы”, 31% – СВК “Маяк-Заполле”, 29% – ДП “Цырын-Агра”.

Увогуле, з пачатку корманарыхтоўкі бягучага года зроблены добры запас якаснага корму для буйной рагатай жывёлы на зімовы перыяд: нарыхтавана 9925 тон сена, альбо 103% ад запланаванага, закладзена 91138 тон сенажу. Трэба адзначыць, што паказчыкі сёлетняй корманарыхтоўчай кампаніі некалькі вышэйшыя лічбаў мінулага года.

Некаторыя гаспадаркі Карэліччыны ўжо могуць даць адзнаку вынікам пасяўной. Палова сельгаспрадпрыемстваў раёна, а менавіта КУСП “Чарняхоўскі-Агра”, ДП “Цырын-Агра”, ДП “Лукі-Агра”, СВК “Жухавічы” і ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”, прыступілі да ўборкі азімага рапсу. Па стану на 10 ліпеня, усяго на Карэліччыне ўбрана 318 га культуры, што складае 13% ад усёй плошчы пасеваў. Намалочана 615 тон чорнага золата пры сярэднераённай ураджайнасці 19,3 ц/га.

Першапраходцам у раёне на ўборцы зерневых стала ДП “Племзавод “Карэлічы”. Убрана 3 га, намалочана 16 тон зерня пры ўраджайнасці 53,3 ц/га.

– Праз некаторы час усе гаспадаркі раёна прыступяць да жніва, – адзначыў начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама Анатолій Мікалаевіч Коршун. – Асаблівасцю сёлетняга жніва стане выбарачны характар уборкі. Справа ў тым, што некаторыя палі пацярпелі ад гарачага надвор’я. Менавіта да іх уборкі прыступяць у першую чаргу. Пачнуць убіраць і культуры больш ранняга паспявання. У тым выпадку, калі пасевы яшчэ зялёныя, ідзе наліванне зерня і фарміраванне ўраджаю, зразумела, што такая збажына будзе зжата ў апошнюю чаргу.

Аксана ЯНУШ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Корманарыхтоўка з першага ўкосу траў, па выніках якой Карэліцкі раён па некалькіх пазіцыях апынуўся ў лідарах абласной зводкі, плаўна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика