Хлебаробам СВК “Агракамбінат Сноў” неабходна сёлета ўбраць 2680 гектараў збожжавых і 500 гектараў азімага рапсу. Вызначыўшы самыя аптымальныя тэрміны ўборкі, у гаспадарцы дружна прыступілі да яе ў сераду. Сем камбайнаў занята на рапсе, які вырошчвалі на сваіх землях, чатыры — на тых, што арэндуюць у Клецкім раёне. Пяць убіраюць азімую пшаніцу. Яна дае па 88,1 цэнтнера з гектара.
Учора, каб зрабіць здымкі, мы з раніцы наведалі поле з азімай пшаніцай каля вёскі Клепачы.
На фота: 1. Задаволены працай старшыя камбайнеры Віктар Карповіч і Дзмітрый Васінкевіч. Яны маюць немалы вопыт, добра ведаюць тэхніку, тэхналогію ўборкі, усё выконваюць з высокай адказнасцю. Адзін кіруе камбайнам “Лексіён-550”, другі — “Мега-218”.
- Вадзіцель Віктар Пячкоўскі своечасова падганяе свой “МАЗ” пад бункер камбайна, каб запоўніць кузаў бурштынавым зернем і даставіць яго на ток.
Дзмітрый ЯШЧАНКА.