У ААТ «Жвіранка» правялі Зажынкі. 21.by

У ААТ «Жвіранка» правялі Зажынкі

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_2839Усе сельгаспрадпрыемствы раёна прыступілі да ўборкі зерневых культур. Нягледзячы на зменлівае надвор’е аграрыі стараюцца выкарыстаць рэдкія пагодныя дні, каб вывесці камбайны ў поле. У ААТ “Жвіранка” перад пачаткам уборачнай правялі традыцыйны для Беларусі абрад Зажынкі. Здаўна лічылася, што які будзе зажын, такімі стануць і Дажынкі.

На поле за вёскай Яцкаўшчына да камбайнераў завіталі намеснік дырэктара гаспадаркі Ганна Бездзель, галоўны аграном Анатолій Заляціла, спецыялісты бухгалтэрыі і, канечне ж, самадзейныя артысты — удзельнікі народнага фальклорнага калектыву “Купалінка” Каўшэлеўскага дома фальклора.

Пад меладычныя гукі баяна работнікі культуры заспявалі жніўныя песні. Праз стылізаваную брамку, зробленую з ільняных ручнікоў, правялі пад рукі камбайнераў да хлебнай ніўкі, каб зажаць першыя снапы.

Спецыялісты бухгалтэрыі гаспадаркі давялі да ведама камбайнераў, вадзіцеляў і ўсіх, хто будзе заняты падчас уборачнай кампаніі, разлікі і налічэнне заработнай платы на жніве. Намеснік кіраўніка гаспадаркі па ідэалагічнай рабоце Ганна Бездзель пажадала працаўнікам высокіх намалотаў, плённай работы на ўборцы ўраджаю. Пасля слоў віншаванняў, пажаданняў плёну ў няпростай працы і песень камбайнеры завялі сваю магутную тэхніку і, не губляючы часу, рушылі па хлебнай ніве.

Сяргей РАЙЧОНАК

IMG_2759 IMG_2763 IMG_2771 IMG_2787 IMG_2789 IMG_2790 IMG_2794 IMG_2801 IMG_2807 IMG_2811 IMG_2816 IMG_2821 IMG_2836 IMG_2848 IMG_2850 IMG_2854

 

 

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика