Вучні Більдзюжскай СШ на канікулах працуюць у ААТ “Жвіранка”
06.08.2018
—
Сельское хозяйство
|
Шмат заняткаў па душы дзеці знаходзяць сабе падчас летніх канікул. Некаторыя адпраўляюцца да сваіх бабуль і дзядуль у вёскі, але гэта, у асноўным, адносіцца да гарадскіх хлопчыкаў і дзяўчынак. Хтосьці разам з бацькамі ці настаўнікамі адпраўляецца ў цікавыя і захапляльныя падарожжы па Беларусі ці нават за мяжу нашай краіны. Іншыя хлопчыкі і дзяўчынкі жадаюць спалучаць летні адпачынак па месцы жыхарства з працай у сельгаспрадпрыемствах. Падчас уборачнай кампаніі кіраўніцтва ААТ “Жвіранка” запрашае на вызначаныя віды работ, якія дазволены заканадаўствам, вучняў Більдзюжскай сярэдняй школы. Большасць з іх згаджаецца, бо акрамя сяброўскіх зносін са сваімі равеснікамі, сумеснага правядзення часу, яшчэ і пэўную суму грошай можна зарабіць на ўласныя патрэбы. Школьнікі пад пільным кантролем з боку дарослых занятыя на варушэнні насення траў, зерня, пагрузцы збожжа, уборцы тэрыторыі збожжатока. А працуюць яны тут пазменна: з 8.00 да 14.00 і з 14.00 да 20.00 гадзін. І гаспадарцы карысць прыносяць, і самі атрымліваюць маральнае і матэрыяльнае заахвочванне. Сяргей РАЙЧОНАК. Оставить комментарий
|
|