АПК: вясне насустрач. Тэхніка становіцца ў строй. 21.by

АПК: вясне насустрач. Тэхніка становіцца ў строй

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У гаспадарках раёна поўным ходам ідзе падрыхтоўка да вясновых палявых работ.

Вось што расказаў пра справы ў майстэрнях ААТ “Лань-Нясвіж” галоўны інжынер  сельгаспрадпрыемства Міхаіл Ігнатовіч:

— Да рамонту сельгастэхнікі  мы прыступілі адразу пасля  завяршэння восенню палявых работ. Стараліся зрабіць яго да моманту пастаноўкі машын на  зімовае захоўванне. У прыватнасці, гэта тычыцца плугоў. Закончылі ворыва глебы, памылі плугі і хуценька адрамантавалі, потым паставілі на захоўванне. зыходзячы з наяўнасці запчастак, іх рэстаўрацыі, падрыхтавалі загадзя 70 працэнтаў плугоў.

Пасля гэтага аператыўна  ўзяліся за культыватары і АКШ. У абедзве майстэрні — у Лані і Вялікай Быхаўшчыне — зацягнулі  па два культыватары адначасова. Зараз заканчваем рамонт АКШ. У Лані рамонт вядзе спецыяльная брыгада ў складзе зваршчыка Аляксандра Русіна, токара Алега Палешкі, слесараў Паўла Цыгана і Сяргея  Зубарыка. Іх работай кіруе загадчык майстэрняў Генадзь Клокель. Удзельнічаюць у рамонце і механізатары, калі справа тычыцца  канкрэтнай  машыны, замацаванай за  кожным. У Вялікай Быхаўшчыне  трактарысты самі даводзяць да ладу  замацаваныя за імі агрэгаты, а слесары — тэхні-ку агульнага карыстання, калі можна так выразіцца. Усе знахо-дзяцца ў падначаленні  ў інжынера Канстанціна Сіліча.


Механізатар Сяргей Яцэвіч падрыхтаваў да выхаду ў поле свой трактар МТЗ-1221

Адначасова з глебаапрацоўчай  тэхнікай ланцы  рамантуюць трактары. На момант нашага наведвання гаспадаркі пяць стаяла ў майстэрні на цэнтральнай сядзібе, тры — у Вялікай Быхаўшчыне. Тут — і МТЗ-80, і МТЗ-1221, і МТЗ-3522, і пагрузчык ТО-352. Рыхтуюць механізатары сваіх сталёвых коней да тэхнічнага агляду, які пройдзе ў сакавіку.

Многія трактарысты зараз у водпуску. Выйдуць на працу яны — пойдуць адпачываць іншыя. Да напружаных вясновых работ  усе павінны прыступіць з новымі  сіламі.

Якія ж аб’ёмы работ давя-дзецца ім выканаць? Пра гэта нам  расказаў намеснік дырэктара  адкрытага акцыянернага таварыства Аляксандр Купрэвіч:

— План яравой сяўбы ў нашым сельгас-прадпрыемстве — 2798 гектараў. Немаленькі. Для закрыцця вільгаці ў глебе ўключым усе сем культыватараў, два з іх маюць захоп 9 метраў, пяць —              6-метровыя. Для перадпасяўной апрацоўкі глебы ёсць шэсць агрэгатаў АКШ-7,2 і адзін — АКШ-6. На сяўбу збожжавых занарадзім  тры 6-метровыя і адну 3-метровую  сеялкі. З восені палавіна адрамантавана. Нам неабходна  пасеяць 980 гектараў ячменю, 100 га — яравой пшаніцы, 200 — зернебабовых, 60 — аўса. Цукровыя буракі зоймуць 500 гектараў. Каб аператыўна  закрыць гэту плошчу, уключым у работу 2 сеялкі “Монасем”. Кукурузу будзем вырошчваць на 850  гектарах. З іх плануем 350 адвесці на зерне, 500 — на сілас. Для яе сяўбы маем сеялку “Монасем” і дзве лідскія 8-радковыя “СТС”. Летась іх адрамантавалі капітальна, таму сёлета  не патрабуюць вялікіх затрат.


Токар Алег Палешка выточвае дэталі, неабходныя для рамонту тэхнікі

Вядома, мы пацікавіліся  ў Аляксандра Анатольевіча, хто выведзе ў поле пасяўныя  агрэгаты, хто з механізатараў — сапраўдны майстар у гэтай вельмі важнай  справе. Сяўбу збожжавых пастаянна даручаюць Дзмітрыю Богдану і Сяргею Пылу, буракоў — Юрыю Бобрыку і Віктару Яцуку. Сеяць кукурузу выйдзе  Дзмітрый Глебаў, пасля да яго  далучыцца Юрый Бобрык, закончыўшы работу на бурачных плантацыях.

— Думаю, што ў пасяўную кампанію ўступім дружна, — кажа Аляксандр Купрэвіч. — Пачнём з закрыцця вільгаці ў глебе, з падкормкі азімых. Іх у нас: 1910 га збожжавых, 310 — азімага рапсу, 60 — азімай свірэпіцы на зялёны корм. Будзе працаваць  уласны  агрэгат “Раса”, бочкамі для  падвозу КАСа забяспечаны. Праблема — у высокім кошце  мінеральных угнаенняў, але ж без іх належнага ўраджаю не атрымаеш.

Нам трэба будзе яшчэ заараць глебу на плошчы 270 гектараў. Гэтыя ўчасткі пакідалі для вывазкі сюды зімой арганічных угнаенняў. Яны пойдуць пад кукурузу.

Тэхнікай для правядзення вясновых палявых работ мы забяспечаны нядрэнна. Ёсць па два трактары МТЗ-1523 і МТЗ-3522, па адным — МТЗ-2023 і “Фендт”, тры — МТЗ-3022, некалькі — МТЗ-1221.

— Немалаважнае значэнне для фарміравання ўраджаю мае насенны матэрыял.

— Уласнае насенне падрыхтавана. Набудзем яшчэ 15 тон эліты ячменю,  пшаніцы і аўса для размнажэння.

— Якім сартам аддаяце  перавагу?

— Кармавым. Тым, зерне якіх утрымлівае  найбольш бялку і крухмалу. Наша задача — забяспечыць свой свінагадоўчы комплекс добрымі і таннымі кармамі. Вырошчваем азімую пшаніцу “багатка” і азімую трыці-кале “дзінара”, ячмень “бацька” і “фэст”. Восенню на 20-і гектарах пасеялі  новы сорт азімай пшаніцы — “пакрас” — нямецкай селекцыі. Дзеля  эксперыменту. Паглядзім, як ён сябе  пакажа. У канцы сакавіка — пачатку красавіка праз Гара-дзейскі цукровы  камбінат набудзем  насенне цукровых буракоў, і ў той жа перыяд, самастойна, — насенне кукурузы.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Вольгі КАНДРУКЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гаспадарках раёна поўным ходам ідзе падрыхтоўка да вясновых палявых работ. Вось што расказаў пра справы ў майстэрнях ААТ “Лань-Нясвіж”
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика