В 2019 году Кореличский район планирует произвести 109,3 тысяч тонн зерна. 21.by

В 2019 году Кореличский район планирует произвести 109,3 тысяч тонн зерна

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ход падрыхтоўкі да веснавых палявых работ і нарыхтоўкі кармоў разгледжаны на пасяджэнні Карэліцкага райвыканкама.


Як адзначыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Анатолій Коршун, у 2019 годзе плануецца вырасціць 109,3 тыс. тон збожжа ў вазе пасля дапрацоўкі, 2,4 тыс. тон ільновалакна, 215,9 тыс. тон цукровых буракоў, 7, 1 тыс. тон бульбы, 8,4 тыс. тон масланасення рапсу. Нарыхтаваць 103,7 тыс. тон кармавых адзінак травяністых кармоў для грамадскай жывёлагадоўлі. У немалой меры выкананне гэтых паказчыкаў будзе залежаць ад падрыхтоўкі і правядзення веснавых палявых работ і нарыхтоўкі кармоў 2019 года.

Восенню 2018 года было заарана 98% земляў ад запланаваных аб’ёмаў. Цалкам паднята зябліва ў сельскагаспадарчых арганізацыях: СВК «Маяк-Заполле», КУСП «Чарняхоўскі-Агра», СВК «Свіцязянка-2003», СВК «Жухавічы», КСУП «Лукі- Агра», КСУП «Племзавод «Карэлічы».

Яравыя культуры ў бягучым годзе неабходна пасеяць на плошчы 20081 га, з іх яравых збожжавых і зернебабовых культур 7276 га.

Пад яравую сяўбу 2019 года гаспадаркі Карэліцкага раёна поўнасцю забяспечаны насеннем яравых збожжавых і зернебабовых культур.

З году ў год у раёне павялічваюцца плошчы пад тэхнічныя культуры, у прыватнасці пад рапс, якога пад ураджай бягучага года пасеяна 2652 гектара. Гэта больш на 125 га, чым у 2018 годзе.

Бульба ў раёне будзе апрацоўвацца на 145 гектарах. Асноўная плошча сканцэнтравана ў дзвюх гаспадарках: «Царука» (70 га) і «Цырын-Агра» (70 га). Для пасадкі бульбы маецца 430 тон насення.

У бягучым годзе пад цукровымі буракамі будзе занята 3550 га. Сёння ставіцца задача за кошт павелічэння ўраджайнасці павялічваць валавыя зборы. У 2019 годзе плануецца вырабіць 215,9 тыс. тон цукровых буракоў.

У 2019 годзе пад лён будзе адведзена 2150 гектараў. Плошчы пад яго будуць павялічаны на 20 гектараў да 2018 годах. Анатолій Коршун адзначыў, што плошчы пад лён размешчаны ва ўсіх гаспадарках, што значна памяншае долю рызыкі ва ўмовах экстрэмальнай засухі.

Кукуруза будзе апрацоўвацца на плошчы 5978, з іх на зерне — 980 га. Маецца 74,8% насення да патрэбнасці.

Ставіцца задача закласці насеннікі зёлкавых і бабовых траў, каб задаволіць патрэбнасць гаспадарак у насенні для падсявання траў на раллі і перазалужэння палепшаных сенажацей і пашы не менш за 20% ад іх наяўнасці штогод. На сённяшні дзень гаспадаркі раёна поўнасцю забяспечаны насеннем шматгадовых траў.

Нарыхтавана 88% арганічных угнаенняў, да месцаў унясення вывезена 85%.

Па стану на 14 сакавіка маецца 7,2 тыс. тон угнаенняў пад яравую сяўбу, што складае 72% да патрэбнасці.

Забяспечанасць сродкамі абароны раслін для хімічных праполак яравых збожжавых складае 24%, цукровых буракоў 41%, лёну 5%, кукурузы 16%, бульбы 40%.

Машынна-трактарны парк раёна рыхтуецца да выхаду ў поле. Трактары гатовы да працы на 95%, плугі — 94%, культыватары — 97%, пасяўныя агрэгаты — 85%, сеялкі — 95%, машыны для ўнясення цвёрдых арганічных і мінеральных угнаенняў — 95%.

На падрыхтоўку тэхнікі да веснавой пасяўной патрабуецца 2,6 млн руб., зрасходавана 1,7 млн.

У бягучым годзе будзе набыта два збожжаўборачныя камбайны КЗС-1218 у СВК “Маяк-Заполле» і КСУП “Племзавод “Карэлічы” па адной адзінцы, тры адзінкі энерганасычаных трактароў маркі МТЗ-3522/3022 у КСУП «Лукі-Агра», КСПУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” і КУСП “Чарняхоўскі- Агра” па адным трактары, а таксама адзін кормаўборачны комплекс КВК-800 — КСУП “Малюшычы”.

У сталовых будзе арганізавана гарачае харчаванне для аграрыяў. Ва ўсіх сельгасарганізацыях прадугледжана патанненне кошту харчавання ў перыяд напружаных сельскагаспадарчых работ з аплатай ад 10% да 40% ад поўнага кошту.

Карэліцкі райкам Беларускага прафсаюза работнікаў АПК узнагародзіць перадавікоў вясновай пасяўной Падзячнымі пісьмамі і прэміямі.

Іна ЛЕЙКА
Фота Аксаны ЯНУШ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ход падрыхтоўкі да веснавых палявых работ і нарыхтоўкі кармоў разгледжаны на пасяджэнні Карэліцкага райвыканкама. Як адзначыў першы намеснік старшыні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика