На гэта спатрэбіўся тыдзень. Яравыя збожжавыя ў гаспадарцы занялі 300 гектараў. Працаваў на ячменных палетках вопытны механізатар акцыянернага таварыства Віктар Буйко. За дзень засяваў 35 — 40 гектараў. Затым перайшоў на аднагадовыя на зялёны корм.
Далейшы яго аб’ект — 100-гектарная плошча перазалужэння каля вёскі Каменка. Будзе сеяць злакавыя травы — аўсяніцу трысняговую і кастрэц безасцюковы.
Пра будучы ўраджай хлебаробы паклапаціліся з восені, калі ўнеслі фосфарныя і калійныя ўгнаенні, зааралі глебу. Сёлета азот унеслі пад культывацыю. Займаўся гэтым механізатар Уладзімір Андросік. Вільгаць у глебе на палях пад ячмень закрываў механізатар Дзмітрый Юрашчык. На трактары МТЗ-3022 з 8-метровым культыватарам рабіў у дзень па 55 гектараў. Цяпер ён заняты на іншых палетках. Сонца з ветрам хутка высушваюць глебу, таму ўсе стараюцца хутчэй закрываць у ёй вільгаць. Падключаны яшчэ чатыры трактары меншай магутнасці з культыватарамі 6-метровай шырыні. Па стане на 26 сакавіка ў “Новым жыцці” гэта работа праведзена на плошчы 1376 га — 89 % ад плана.
З часам на перадпасяўную апрацоўку глебы з агрэгатамі АКШ выйдуць трактары Мікалая Каўшэля і Дзмітрыя Андросіка. Напера-дзе — сяўба цукровых буракоў і кукурузы.
Своечасова тут былі падкормлены азімыя збожжавыя культуры на ўсіх 1150 гектарах і азімы рапс на 200 гектарах.
* * *
. Згодна з аператыўнай інфармацыяй, якую рэдакцыя атрымала ў райсельгасхарчы, па стане на 26 сакавіка ў гаспадарках падкормлена 13374 га азімых збожжавых і 1669 га азімага рапсу. Адпаведна 89 і 65,3 % ад неабходнага.
. Вільгаць у глебе закрыта на плошчы 13829 га (58,3 %). Акрамя “Новага жыцця”, вялікі аб’ём гэтай работы выкананы ў СВК “Агракам-бінат Сноў” (81 %), ДП “ЭБ “Свеклавічная” (86 %), ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя” (96 %), доследная навуковая станцыя па цукровых бураках (97 %).
. Яравыя збожжавыя і зернебабовыя пасеяны на 1691 гектары (24 % ад плана). Актыўна вядуць работу, акрамя “Новага жыцця”, хлебаробы ААТ “Грыцкевічы”, “Нясвіжскія Астроўкі”, “Гарадзея” і ЭБ “Свеклавічная”.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.
Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.