Немалаважнай задачай аграрыяў з’яўляецца павышэнне ўрадлівасці глебы, у тым ліку — шляхам унясення арганікі.
Добрасумленна спраўляецца са сваёй задачай вадзіцель ААТ “Гарадзея” Аляксандр Катовіч, які працуе на адвозцы арганікі на палі. Аляксандр Анатольевіч — добрасумленны работнік, адказна падыходзіць да выканання сваіх абавязкаў. За гэты сезон ён ужо вывез 3 330 тон арганічных угнаенняў.
Наталля ЕРМАШЭНКА