30 чэрвеня сваё прафесійнае свята будуць адзначаць эканамісты раёна. У іх ліку — галоўны эканаміст ААТ «»Ельня-агра» Ірына Язёнак. 21.by

30 чэрвеня сваё прафесійнае свята будуць адзначаць эканамісты раёна. У іх ліку — галоўны эканаміст ААТ «»Ельня-агра» Ірына Язёнак

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

628 (Копировать)30 чэрвеня сваё прафесійнае свята адзначаць людзі, занятыя ў сферы эканомікі. Сёння эканоміка з магчымасці і ўмення зніжэння затрат пераўтварылася ў навуку павышэння дабрабыту. У гэтай сферы працуюць людзі, якія займаюцца распрацоўкай і прымяненнем разнастайных метадаў, накіраваных на максімальнае павелічэнне гаспадарчай дзейнасці.

— Асноўная задача эканаміста — шляхам разліку і планавання фінансавых сродкаў, кантролю за іх расходаваннем, аналізу дзейнасці сельгаспрадпрыемства зрабіць яго прыбытковым, павысіць і ўмацаваць фінансавае становішча, а адпаведна і дабрабыт работнікаў, — з упэўненасцю кажа галоўны эканаміст ААТ “Ельня-Агра” Ірына Геронцьеўна Язёнак. — Па роду абранай прафесіі мы — эканамісты — кожны дзень, з году ў год займаемся не толькі аналізам дзейнасці арганізацыі, але і складаем адпаведныя планы, сочым за статыстыкай і так далей. І хоць нагрузка досыць вялікая, часта прыходзіцца працаваць і выхаднымі, затрымлівацца на рабоце, я сваю прафесію люблю.

Пасля заканчэння школы Ірына Геронцьеўна паступіла ў Таропіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум былой Калінінскай (цяпер Цвярской) вобласці РСФСР, затым завочна набыла вышэйшую адукацыю. Два гады працавала па спецыяльнасці ўдалечыні ад родных мясцін. Вярнуўшыся на малую радзіму, у вёску Рубашкі Лужкаўскага сельсавета, спачатку меркавала працаўладкавацца на Браслаўшчыне, на Глыбоччыне, але ўсё ж засталася ў нашым раёне. У 1991 годзе Ірыне прапанавалі пасаду эканаміста ў тагачасным калгасе імя Калініна (цяпер ААТ “Ельня-Агра”). З таго часу жанчына і працуе там па сваёй спецыяльнасці.

— Пачынаць было не вельмі цяжка, — успамінае Ірына Геронцьеўна, — бо побач былі вопытныя калегі. Напрыклад, Валянціна Еўдакімаўна Ліпская. Яна ў той час з’яўлялася галоўным эканамістам калгаса. У яе я і спасцігала асноўныя азы прафесіі, пераймала навыкі, унікала ва ўсе тонкасці справы. Да таго ж сябравалі і з эканамістамі з іншых гаспадарак раёна, часта сустракаліся, абменьваліся пытаннямі, дзяліліся праблемамі, уласнымі напрацоўкамі.

Амаль 30 год я жыву ў вёсцы Зорка і працую на адным і тым жа месцы. Тут я рэалізавала сябе як жанчына і як маці. Разам з мужам Юрыем нарадзілі і выхавалі двух сыноў. Старэйшы Ілля заканчвае гістарычны факультэт ВДУ імя Машэрава. А малодшы Андрэй сёлета атрымаў атэстат сталасці. У яго вучоба яшчэ наперадзе.

На маю думку, большага шчасця для жанчыны і не трэба. Галоўнае, каб у сям’і былі згода, лад, узаемапавага і ўзаемаразуменне, каб шчаслівымі і здаровымі раслі дзеці. А калі да ўсяго гэтага дадаць яшчэ і любімую работу, на якую я з ахвотай крочу кожны дзень, то з упэненасцю можна сказаць, што жыццё складваецца найлепшым чынам.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика