Наш фотарэпартаж, як прайшлі “Дажынкі” ў эксперыментальнай базе “Свеклавічная”. 21.by

Наш фотарэпартаж, як прайшлі “Дажынкі” ў эксперыментальнай базе “Свеклавічная”

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Урачыста і весела прайшлі 24 жніўня “Дажынкі” ў эксперыментальнай базе “Свеклавічная”. Хлебаробаў са святам павіншавала Вікторыя Сайкова — загадчык планава-эканамічнай групы ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Нясвіжскага райвыканкама. Ёй уручылі галоўны каравай, які сімвалізуе заканчэнне жніва.

 


Загадчык планава – эканамічнай групы ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Нясвіжскага райвыканкама Вікторыя Сайкова ўручае каштоўны падарунак галоўнаму інжынеру- энергетыку гаспадаркі Валерыю Пузіноўскаму


Ганаровую грамату і прэмію
атрымаў экіпаж камбайна“Лексіён”
у складзе Радзівона Панкрата
і Аляксандра Платуна, які намалаціў 1487,34 тоны зерня і заняў першае месца ў “Свеклавічнай”


Галоўны аграном Яўген Саліта (справа) ўручае дажыначны сноп кіраўніку
прадпрыемства Віталю Панкрату


Настаяцель храма Раства Прасвятой Багародзіцы
г.п. Гарадзея протаіерэй Аляксандр Цяляк
асвячае караваі з мукі новага ўраджаю


Мясцовыя артысты прапанавалі гледачам мініяцюру: як вяскоўцы Міхась і Ганна
трапілі на свята хлебаробаў

Вадзіцель Генадзь Янкоўскі атрымаў Ганаровую грамату за 1 месца на адвозцы зерня. На машыне “ГАЗ-САЗ-2507” ён перавёз 1511, 64 тоны


На свяце выступалі ўдзельнікі творчых калектываў Завітанскага клуба-бібліятэкі, Гарадзейскага пасялковага дома культуры і Новагарадзейскага сельскага цэнтра культуры і адпачынку

Спявае Таццяна Хоміч


На святочную пляцоўку выязджае калона сельскагаспадарчай тэхнікі, на якой працаўнікі
ДП “Эксперыментальная база “Свеклавічная” праводзілі ўборку ўраджаю

“Дажынкі” — абрад завяршэння жніва — славянскія народы святкавалі сотні гадоў. Шмат рытуалаў, звязаных з вырошчваннем хлеба, уключала гэта свята — дар вянка і каравая “Гаспадар”, дажыначны сноп, рытуал “завівання барады”, “заклік” ураджаю будучага года, святочная трапеза, пачастунак гасцей і многае іншае. На жаль, абрад доўгі час знаходзіўся ў забыцці. Але ўсё ж такі аказаўся такім моцным, што ні годы, ні войны не змаглі яго знішчыць. І цяпер ён адрадзіўся ва ўсёй сваёй красе. Па меншай меры, у Беларусі праводзіцца каля 25 гадоў маштабна і маляўніча.

Камбайнерам, вадзiцелям, аператарам збожжасушыльных комплексаў на “Дажынках” уручылі Ганаровыя граматы, падзякі і падарункі.

Не толькі хлебаробы, але і госці свята па вартасці ацанілі старанні арганізатараў. На гэтых “Дажынках” было весела, святочна, шматлюдна. Усе ўдзельнікі свята маглі пазнаёміцца з сельскагаспадарчай тэхнікай, на якой нашы аграрыі праводзяць комплекс работ ад сяўбы да ўборкі ўраджаю.













Дзмітрый ЯШЧАНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урачыста і весела прайшлі 24 жніўня “Дажынкі” ў эксперыментальнай базе “Свеклавічная”. Хлебаробаў са святам павіншавала Вікторыя Сайкова — загадчык...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика