Уборка рядом с посевной. Аграрии района сеют озимые зерновые, убирают кукурузу и сахарную свеклу. 21.by

Уборка рядом с посевной. Аграрии района сеют озимые зерновые, убирают кукурузу и сахарную свеклу

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тое, што восень – самая напружаная пара сельскагаспадарчага года, пацвердзіць кожны працаўнік аграрнай галіны. Неабходна не толькі спарадкаваць атрыманы ўраджай, але і зрабіць зачын пад будучы зерневы клін. На сённяшні дзень на палях раёна адначасова працуе пасяўная, уборачная, корманарыхтоўчая  і глебаапрацоўчая тэхніка гаспадарак раёна.

Усе плюсы якаснага восеньскага ворыва добра разумее агранамічная служба раёна. Па інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, пад сяўбу азімых зерневых культур аграрыям Карэліччыны неабходна ўзараць 12290 га. На раніцу 6 верасня работа выканана на 7535 га, што складае 61% ад плану.

6 з 10 сельгаспрадпрыемстваў раёна прыступілі да сяўбы зерневых культур. На ўчарашнюю раніцу з 12290 га работа выканана на 1656 га, альбо засеяна 13% плошчаў. Першай у поле выйшла азімая пшаніца, пад якую ў раёне адведзена 7550 га.

Сёлета аграрыям раёна неабходна выкапаць 3550 га цукровых буракоў, да ўборкі якіх з першых дзён восені прыступілі амаль усе гаспадаркі раёна. На раніцу 6 верасня ўбрана 351 га, накапана 17614 тон салодкіх каранёў, з якіх 11182 тоны вывезена на Гарадзейскі цукровы камбінат. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне складае 502 ц/га.

Пасля сушкі сена і закладкі сянажных траншэй аграрыі Карэліччыны падышлі да завяршальнага этапу корманарыхтоўчай кампаніі-2019 – здрабнення кукурузы на сілас. Пасля яе трамбоўкі і закладкі ў сіласныя траншэі атрымліваецца высокаякасны корм для буйной рагатай жывёлы. У гэтым годзе плошчы, адведзеныя пад царыцу палёў, складаюць 6111 га, з якіх кукурузу на 880 га абмалоцяць на зерне, астатнія 5231 га здрабняць на сілас. Кукурузны сезон на Карэліччыне толькі стартаваў, таму і паказчыкі пакуль што сціплыя: убрана 410 га, альбо 8% ад плану, атрымана 10647 тон пры ўраджайнасці 260 ц/га.

 

Аксана ЯНУШ

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тое, што восень – самая напружаная пара сельскагаспадарчага года, пацвердзіць кожны працаўнік аграрнай галіны. Неабходна не толькі спарадкаваць атрыманы ўраджай,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика