Сев озимых, уборка кукурузы и сахарной свеклы: оперативная сводка с полей Кореличского района. 21.by

Сев озимых, уборка кукурузы и сахарной свеклы: оперативная сводка с полей Кореличского района

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Па інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, на раніцу 20 верасня аграрыі раёна заняты наступнымі відамі сельгасработ:

– сяўба азімых культур. На ўчарашнюю раніцу аграрыі пасеялі 7645 га, што складае 62% ад плану ў 12290 га;

– ворыва глебы пад сяўбу азімых культур. Узарана 10591 га, ці 86% ад запланаваных 12290 га;

– уборка кукурузы на сілас. Карэліцкія аграрыі ўбралі 1855 га, альбо 35% ад неабходных 5231 га. Лідарамі па тэмпах уборкі з’яўляюцца СВК “Жухавічы” (411 га), КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” (333 га) і СВК “Свіцязянка-2003” 285 га), па ўраджайнасці – КСУП “Племзавод Карэлічы” (483 ц/га), КСУП “Лукі-Агра” (421 ц/га) і СВК “Маяк-Заполле” (410 ц/га). Сярэдняя ўраджайнасць па раёне складае 347 ц/га;

– уборка цукровых буракоў. На раніцу 20 верасня ўбрана 658 га, ці 19% ад запланаванай плошчы ў 3550 га. Накапана 34273 тоны салодкіх караняплодаў, на перапрацоўку вывезена 30556 тон сыравіны. Найбольшую ўраджайнасць у раёне атрымалі СВК “Маяк-Заполле” (614 ц/га), КСУП “Лукі-Агра” (610 ц/га) і СВК “Жухавічы” (520 ц/га). У сярэднім па раёне ўраджайнасць цукровых буракоў складае 521 ц/га;

– капанне бульбы. Да ўборкі другога хлеба прыступілі КСУП “Царука”, КСУП “Цырын-Агра” і СВК “Жухавічы”, дзе выкапана 16 га, 54 га і 4 га адпаведна. У апошняй гаспадарцы атрымалі найвышэйшую ўраджайнасць бульбы – 348 ц/га, у КСУП “Царука” – 286 ц/га, у КСУП “Цырын-Агра” – 255 ц/га.

Аксана ЯНУШ

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, на раніцу 20 верасня аграрыі раёна заняты наступнымі відамі сельгасработ: – сяўба
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика