Парадак на зямлі. На зімовым захоўванні. 21.by

Парадак на зямлі. На зімовым захоўванні

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Цікавы факт. Дзясяткі гадоў існуюць калгасы  або цяпер — акцыянерныя таварыствы,  столькі ж часу кожную восень сяляне ставяць тэхніку на зімовае захоўванне, стараючыся зберагчы

яе ад непажаданага ўздзеяння прыродных з’яў. І кожны год прыдумляюць, практыкуюць нешта новае, больш зручнае,

каб было лепей, больш надзейна і нават прыгажэй.


“Экскурсію” па мехдвары для журналістаў правёў галоўны інжынер ЗАТ “1 Мая” Віталь Чарняўскі. Службу ён узначальвае
ў гаспадарцы тры гады. А працуе пасля ўніверсітэта 12 гадоў. Быў загадчыкам
гаража, спецыялістам па ахове працы.

З гэтым фактам мы сустрэліся нядаўна ў ЗАТ “1 Мая”. Летась, як паведаміў галоўны інжынер гаспадаркі Віталь Чарняўскі, толькі частку тэхнікі змясцілі на зіму на металічныя падстаўкі, другая частка стаяла па-старому на драўляных пацурбалках. А вось сёлета ўжо ўся тэхніка прыўзнята з дапамогай металічных падставак. Апошнія пафарбаваны ў блакітны колер. Гума колаў — “серабранкай”. Мы прайшлі ўздоўж шэрагу збожжаўборачных камбайнаў, пад якія адведзены арачнік на машынным двары ў Салтанаўшчыне, — сапраўды, прыгожа, больш сучасна, цывілізавана выглядае такі спосаб ізаляцыі ад бетону. А зроблены падстаўкі са спісанай тэхнікі. У справу ідуць рамы, трубы, іншыя дэталі. Зваршчык паваждаецца трохі з імі — і, калі ласка, выкарыстоўвайце па новым прызначэнні.


Механізатар Валерый Каралецкі перад
пастаноўкай пагрузчыка “Джэйсібі” на
рамонт загнаў яго на мыйку. Гэтую машыну Валерый Антонавіч эксплуатуе 8 гадоў


40 год працуе механізатарам Аляксандр Мамчыц.
12 гадоў таму яму даверылі новую
самаходную машыну “Раса”, на якой падкормлівае ранняй вясной азімыя збожжавыя і травы. Летам, у гарачы час жніва,
Аляксандр Ільіч садзіцца за штурвал збожжаўборачнага камбайна “Ліда”. А восенню ў якасці слесара ставіў тэхніку
на зімовае захоўванне. Рабіў усё — чысціў, фарбаваў, абмотваў — акуратна, па-гаспадарску

— Тут знаходзіцца сем збожжаўборачных камбайнаў. Астатнія пяць і тры кормаўборачныя стаяць у Лявонавічах у ангары для захоўвання складанай тэхнікі. Асобна месціцца ў памяшканні буракаўборачны камбайн. Усе іх адразу пасля заканчэння палявых работ памылі, зменшылі ціск у шынах, прачысцілі паліўную сістэму, — расказвае галоўны інжынер.

А хто ж завяршаў сёлета ўборачны сезон у закрытым акцыянерным таварыстве, чые камбайны восеньскімі днямі адмералі апошнія гектары палёў з вырашчаным ура-джаем і апошнімі прыбылі сюды на адпачынак? Камбайнеры Міхаіл Скіцюк і Віталь Сягей убіралі кукурузу на зерне. А механізатары Станіслаў Флер’яновіч, Іван Фурсенка і Мікалай Бяганскі — кукурузу на сілас.


Газаэлектра-зваршчык Дзмітрый Казак займаецца
сваёй справай 15 гадоў. Кладзе роўныя,
моцныя швы на дэталях розных машын —
культыватараў, АКШ, плугоў — і прычэпаў.
Навучыўся гэтаму ў Клецкім ліцэі.
І ўжо тры сезоны ён адпрацаваў на збожжа-ўборачным
камбайне. Правы трактарыста-машыніста атрымаў
у вучэбна-вытворчым камбінаце, калі той месціўся
ў СШ № 3 г. Нясвіжа, дзе юнак вучыўся ў 10 і 11 класах. Усе веды спатрэбіліся, каб дастойна працаваць у роднай вёсцы, каб выконваць адказную работу па рамонце тэхнікі. Дарэчы, Дзмітрый — прадаўжальнік справы
свайго бацькі, які таксама быў калгасным механізатарам.
Сям’я Казак жыве ў Салтанаўшчыне. 15 год таму тут
гаспадарка выдзеліла ім дом. Дзмітрый Міхайлавіч і яго жонка Кацярына Аляксандраўна гадуюць чацвёра дзяцей

Асобная пляцоўка адведзена пад захаванне іншай сельскагаспадарчай тэхнікі. Яна агароджана, вароты на замку. Каб мы маглі туды прайсці, іх адчыніў інжынер па сельгасмашынах Аляксей Бонка. Так, чужым, пабочным асобам уваход забаронены.

Тэхніка расстаўлена па перыметры па відах. Усё — у належным парадку. Вось глебаапрацоўчая — тры АКШ і адзін “Цэнтаўр”. Падстаўкі — пад коламі, гума апошніх і рабочыя органы пафарбаваны, пад рабочыя органы пакладзены дошкі, гідрацыліндры і рукавы ізаляваны спецыяльнай плёнкай. Аналагічныя маніпуляцыі выкананы пры пастаноўцы ўсёй тэхнікі: плугоў, сеялак, касілак, ПІМаў, раскідвальнікаў угнаенняў…  Культыватары, а іх у гаспадарцы 11, захоўваюцца з вясны, з таго часу, як закрылі яны вільгаць у глебе. Восенню большасць іх адрамантавалі. Калі была магчымасць, да пастаноўкі на зімовае захоўванне “лячылі” і некаторыя іншыя сельгасмашыны.


Механізатар Віталь Гардзіевіч паставіў свой магутны трактар “Джэйсібі Фасфрак-8250” у пункце тэх-абслугоўвання. Рухавік рамантуюць у Мінску, астатнім Віталь
Часлававіч займаецца сам. Сёлета ён добра папрацаваў на адвозцы здробненай масы на сянаж і сілас. Куды пойдзе пасля рамонту?
— Мінулай зімой чысціў ад снегу дарогі, вытворчыя тэрыторыі па ўсёй гаспадарцы. Вывозіў вадкую арганіку, — расказвае ён. — Хопіць работы і зараз

Правялі дэфектоўку, заказалі запчасткі. Некаторыя дэталі выходзяць з-пад рук мясцовых умельцаў — токараў Зігізмунда Шумоўскага і Уладзіміра Шкоды, зваршчыка Дзмітрыя Казака. Кожны механізатар сам дбае пра замацаваную тэхніку, дапамагаюць слесары Васіль Леванчук, Дзмітрый Хвіцько і іншыя.

Тэрыторыя машыннага двара разбіта на некалькі агароджаных пляцовак. Яны падпісаны. Адведзены месцы для металалому, для цвёрдых бытавых адходаў. Дарэчы, металалом першамайцы здаюць рэгулярна, сёлета пры плане 45 тон адправілі на перапрацоўку 79 тон.



Калі мы наведвалі гаспадарку, у майстэрнях рамантавалі трактары. З МТЗ-1523 Мікалая Лепяцілы каробку пераменных перадач здалі на спецыялізаванае прадпрыемства ў Мінску, а ўсё астатняе механізатар перабірае сам. У МТЗ-3022 Кірыла Мякіша, які напрацаваўся на ворыве і вывазцы вадкіх арга-нічных угнаенняў, каробку перадач “лячылі” самі…

Мне памятаецца мехдвор 70 — 80-х гадоў у Салтанаўшчыне. Розніца — велізарная. Культура вытворчасці зрабіла вялікі крок наперад. Вядома, цяпер і патрабаванні іншыя, больш жорсткія, і магчымасці большыя. Прыярытэты расстаўлены крыху інакш. Не проста ўра-джай, надоі, прывагі. А высокая культура гаспадарання, парадак на зямлі, павага да яе. Сапраўды, паглядзець прыемна.




— Яшчэ штосьці ёсць у планах па добраўпарадкаванні? — пацікавілася ў Віталя Станіслававіча Чарняўскага.

— Мяркуем вясной зрабіць касметычны рамонт агароджы абодвух машынных двароў, — адказаў галоўны інжынер. — А ў Салтанаўшчыне яшчэ перанясём на задні план мыйку, бо цяпер яна размешчана пры ўездзе на мехдвор, і гэта неэстэтычна.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Соф’і ЛЮБАНЕЦ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цікавы факт. Дзясяткі гадоў існуюць калгасы  або цяпер — акцыянерныя таварыствы,  столькі ж часу кожную восень сяляне ставяць тэхніку на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика