Министерство сельского хозяйства и продовольствия разработало график ремонта техники. 21.by

Министерство сельского хозяйства и продовольствия разработало график ремонта техники

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання распрацавала графік рамонту тэхнікі. Згодна з ім трактары і прычапны інвентар, якія першымі спатрэбяцца ў полі вясной, павінны стаяць на лінейцы гатоўнасці 1 сакавіка.


 

У Сенненскім раёне ў лістападзе дапушчана адстававанне па рамонтных работах, а вось тэхніка на зімовае захаванне пастаўлена ўся. Менавіта гэтым двум пытанням была прысвечана калегія райсельгасхарча з удзелам кіраўнікоў і галоўных інжынераў арганізацый. Месцам яе правядзення стала ААТ «Сінягорскае».

 Апошняе буйное паступленне тэхнікі ў АПК раёна адбылося ў 2015 годзе. Тады машыннатрактарны парк папоўнілі 31 трактар, у тым ліку 2 энерганасычаныя, 5 МАЗаў, пагрузчык «Амкадор». У 2016 годзе набыта 16 адзінак тэхнікі, 2017 – 22, 2018 – 11. Сёлета сельгасарганізацыі раёна, скарыстаўшыся лізінгам, купілі 1 трактар, 1 кормаўборачны камбайн і 8 трактарных прычэпаў. У наяўнасці тэндэнцыя да зніжэння колькасці тэхнікі.

Захаваць усё, што ёсць

 

Менавіта таму асноўным пасылам выступлення начальніка райсельгасхарча Андрэя Лебедзева стала патрабаванне яшчэ раз звярнуць увагу на пастаноўку тэхнікі на працяглае захаванне.

 — Пастаноўка тэхнікі павінна адпавядаць дзяржаўным стандартам. І не таму, што да гэтага стымулююць кантралюючыя органы. Тым мы падоўжым тэрмін эксплуатацыі тэхнікі, зменшым выдаткі на рамонт.

 Мяккая глеба на пляцоўцы, дзе стаіць тэхніка, абавязкова прывядзе да дэфармацыі металічных канструкцый, неаслаблены рэмень, неафарбаваная шына — да змены структуры матэрыяла, неапрацаваныя металічныя часткі — да карозіі. Усе гэта агульнавядома, таму невытлумачальна, чаму падобнае назіраецца штогод. Як і разукамплектаванне тэхнікі, пастаўленай на працяглае захаванне, кра­дзёж акумулятараў, розных вузлоў. Урэшце рэшт такія, на першы погляд дробныя недапрацоўкі у зімовы перыяд, павялічваюць затраты на падрыхтоў­ку тэхнікі, а значыць павыша­юць сабекошт зерня, малака, мяса, зніжаюць фонд зарабатнай платы.

 Парадак у майстэрнях

 У гэтыя дні ў АПК краіны праходзіць месячнік па навядзенні парадку. Ён прадоўжыцца да 31 снежня і закране не толькі рамонтныя майстэрні, машынныя двары. Парадак трэба навесці на фермах, сушыльных комплексах і вакол іх. У ААТ «Сінягорскае» яшчэ не так даўно вялі нарыхтоўку кармоў. Тым не менш змаглі сваечасова паставіць тэхніку на зімовае захаванне, вычыс­ціць машынны двор, стварыць належныя ўмовы для рамонту. 

 — У папярэднія гады ўсе зернеўборачныя камбайны захоўваліся ў майстэрні. Сёлета яны стаяць на адкрытай пляцоўцы, што крыху павялічала затраты на іх пастаноўку. Затое ў памяшканні з’явіліся дадатковыя рамонтныя плошчы, — расказаў дырэктар ААТ «Сінягорскае» Уладзімір Сухвал, — што дазволіла своечасова распачаць рамонт глебаапрацоўчай тэхнікі, трактароў, рамантуецца самы праблемы зернеўборачны камбайн «Ліда».


 Сёлетняе жніво пераканала, што наяўны парк добра падрыхтаваных камбайнаў дазваляе своечасова ўб­раць свой ураджай і атрымаць арганізацыі дывідэнды ад арэнды машын, павысіць заробак камбайнераў.

 Жаткі зернеўборачных камбайнаў, увесь прычапны інвентар захоўваецца пад павеццю. Іх рамонтам трэба займацца ў першую чаргу. Плугі, дыскатары, іншая глебаапрацоўчая тэхніка, энерганасычаныя трактары спатрэбяцца ўжо ранняй вясной.

 

Уласнымі сіламі і на спецпрадпрыемствах

 Рамонт любога вузла, выкананы рукамі механізатара сельгасарганізацыі, абыхо­дзіцца больш танна ў параўнанні з работамі, зробленымі на спецпрадпрыемствах. Таму такую практыку актыўна выкарыстоўваюць ва УП «Дружбінец». Апраўдае яна сябе і з улікам якасці, спа­дзяецца дырэктар прадпрыемства Васілій Жук. А вось як супрацьстаяць бракаробам з дзяржпрадпрыемстваў ён цікавіўся ў спецыялістаў райсельгасхарча, калег. Выста­віць прэтэнзіі рамонтнікам даволі няпроста, нават з улікам спрашчэння бюракратычных працэдур.

 Для паспяховага правя­дзення рамонту тэхнікі ў гаспадарках не абыйсціся без газаэлектразваршчыка і токара, неабходных металаапрацоўчых станкоў, газа, электраінструментаў, а таксама належных умоў працы. Згодна з інфармацыяй, якую агучыў галоўны спецыяліст райсельгасхарча Анатолій Кажарскі, у гэтым плане ў раёне вялікіх праблем не існуе. Толькі ў ААТ «Белая Ліпа» у арачніку працякае дах. Каб адрамантаваць яго, патрабуецца спецыялізаваная арганізацыя.

 Бяспека людзей

 Пры правядзенні рамонту тэхнікі не абысціся без жорсткага кантролю за якасцю работ і захаваннем правілаў аховы працы. Для гэтага у кожнай арганізацыі трэба стварыць камісію па прыёмцы тэхнікі з рамонту, мець план мерапрыемстваў па забеспячэнні належных і бяспечных умоў працы. Асабліваю ўвагу рэкамендавана звярнуць на  бяспеку грузапад’ёмных кранаў. Сёлета яны эксплуатуюцца згодна з новымі правіламі бяспекі.


На пастаянным кантролі павінны знаходзіцца стан пераносных свяцільнікаў, выкарыстанне падставак пад тэхніку. Ад гэтага залежыць бяспека ўсіх работнікаў, што знаходзяцца ў майстэрні.  У час правядзення рамонта характар работы ў механізатараў часта мяняецца. А значыць, што раз трэба праводзіць інструктажы па тэхніцы бяспекі. Ніякія вынікі не апраўдаюць, калі раптам адбудзецца няшчасны выпадак на вытворчасці.

 Рамонтныя работы толькі пачынаюцца. Аднак весці іх трэба  мэтанакіравана, штодзённа. Толькі пры такіх умовах можна разлічваць на якасць, якая забяспечыць своечасовае правядзенне ўсіх сельскагаспадарчых работ.

 Аляксандр Яўгенаў.

 Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання распрацавала графік рамонту тэхнікі. Згодна з ім трактары і прычапны інвентар, якія першымі спатрэбяцца ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика