«К каждому теленку свой подход нужен». На ферме в Горной Руте знают секреты высоких привесов. 21.by

«К каждому теленку свой подход нужен». На ферме в Горной Руте знают секреты высоких привесов

18.01.2020 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі асноўным крытэрыем работы малочнатаварнай фермы з’яўляецца колькасць і якасць атрыманага малака, то для жывёлагадоўчага аб’екта па дарошчванні цялушак прыярытэтным паказчыкам служаць прывагі. У гэтым накірунку ферма ў в. Горная Рута СВК “Маяк-Заполле” вызначаецца стабільнасцю і выглядае ўпэўнена.


За апошні месяц 2019 года сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе на ферме склалі 915 грамаў. Па выніках мінулага года гэты паказчык трымаецца на ўзроўні 879 грамаў. На сённяшні дзень на ферме ўтрымліваецца 541 галава. З МТФ “Паланая” ў першую групу трапляюць цяляткі ва ўзросце каля двух месяцаў вагой 60-80 кг і дарошчваюцца да 220-230 кг. У наступнай групе яны набіраюць вагу прыкладна да 360 кг. Затым ажыццяўляецца пакрыццё цёлак, і праз некаторы час яны вяртаюцца на малочнатаварную ферму “Паланая”.

– На ферме арганізавана двухразовае кармленне маладняку. Для кожнай групы жывёлы галоўны заатэхнік СВК “Маяк-Заполле” Аляксандр Рашатко складае пэўны рацыён, – адзначае ўпраўляючая фермай Таццяна Чубрык. – Самых малых выпойваем малаком, даём камбікорм, сена. Затым уводзім сянаж, сілас, канцэнтраты і інш. Усё робім у адпаведнасці з тэхналогіяй. Аднак сярэднясутачныя прывагі залежаць не толькі ад кармлення, але і ад умоў утрымання маладняку. Ды і адносіны даглядчыка да жывёлы адыгрывае важную ролю. Працаваць на ферме і не любіць жывёлу – проста немагчыма.

Калектыў фермы ў в. Горная Рута невялікі: упраўляючы фермай, тры жывёлаводы і два вартаўнікі. Менавіта іх старанні пры непасрэдным удзеле ветэрынарнай і заатэхнічнай службаў гаспадаркі дазваляюць дасягнуць высокіх паказчыкаў.


– На ферме працую амаль 6 гадоў, – дзеліцца Таццяна Чубрык. – Доўгі час была поварам у Дальнаруцкай базавай школе, затым там жа лабарантам. Так, потым кардынальна змяніла сферу дзейнасці і ўладкавалася ўпраўляючай фермай. Ці цяжка было асвойваць новую прафесію? Вельмі. Аднак з цягам часу, дзякуючы дапамозе і парадам упраўляючага МТФ “Паланая” Генадзія Араб’я, зразумела спецыфіку работы на жывёлагадоўчым аб’екце. Жыву непадалёк, у Горнай Руце, дзе гаспадарка прадаставіла кватэру. Вельмі зручна: калі ўзнікае якое-небудзь пытанне, я хутка магу прыйсці на ферму ў любы час.

Стараннем і сумленнасцю ў рабоце вызначаецца даглядчыца Таццяна Лапата, якая мае высокія паказчыкі ў рабоце. У снежні 2019 года сярэднясутачныя прывагі ў яе групе па дарошчванні цялят ад двух да шасці месяцаў склалі 967 грамаў. І гэта зусім нядзіўна: вопыт работы дае аб сабе знаць. На ферме жанчына працуе 18 гадоў. Да таго ж у дзяцінстве часта дапамагала бацькам, якія таксама былі заняты ў жывёлагадоўлі.

– Усе мае падапечныя непадобныя адзін да аднаго. А іх у мяне 115, – адзначае Таццяна Лапата. – Малыя, а ўжо кожны са сваім характарам. Да кожнага цялятка з любоўю і клопатам трэба падыходзіць. Яны, безумоўна, гэта адчуваюць.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

✏ Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup.

 
Теги: Гродно
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі асноўным крытэрыем работы малочнатаварнай фермы з’яўляецца колькасць і якасць атрыманага малака, то для жывёлагадоўчага аб’екта па дарошчванні цялушак...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика