Анжэла Сямёнава працуе жывёлаводам на комплексе «Грыгараўшчына» ААТ «Агратэхсэрвіс»
03.02.2020
—
Сельское хозяйство
|
На комплексе па адкорме буйной рагатай жывёлы “Грыгараўшчына” ААТ “Агратэхсэрвіс” у цяперашні час утрымліваецца 1900 галоў. Колькасць амаль такая ж, як і ў мінулым годзе. Абслугоўваюць жывёлу 12 чалавек (мужчыны і жанчыны). Акрамя іх тут ёсць таксама слесары, дзённыя і начныя вартаўнікі, механізатары і іншыя работнікі. А кантралюе ход працоўнага працэсу загадчыца Клаўдзія Пятроўна Бялевіч. Станоўчых вынікаў у сваёй рабоце дабіваецца жывёлавод Анжэла Сямёнава. Жанчына даглядае досыць вялікі гурт цялят, у якім утрымліваецца ажно 240 галоў. — Напэўна гэта вельмі складана даглядаць за такой колькасцю жывёлы? — спыталі мы ў Анжэлы. — Канечне, ёсць пэўныя мінусы, — адказала жанчына, — але я ўжо прывыкла да сваёй працы. З таго часу, як прыйшла сюды, мінула дваццаць год. Таму навучылася спраўляцца з цяжкасцямі. Работу сваю люблю, стараюся выконваць яе бездакорна, бо ад гэтага і прывагі жывёлы залежаць, і грашовы заробак. У межах рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод”, комплекс “Грыгараўшчына” наведала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Мікалаеўна Альшэўская. Яна ўручыла Анжэле грашовую прэмію, пажадала жанчыне здароўя і высокіх вытворчых паказчыкаў у далейшым. Сяргей РАЙЧОНАК. |
|