У Віцебскай вобласці набліжаецца да завяршэння сяўба зерневых і зернебабовых. Зараз поўным ходам вядуцца работы па сяўбе кукурузы. У бягучым годзе аграрыі Віцебшчыны значна павялічылі плошчы пад гэту культуру — да 120 тыс. га, з іх на 30тыс. га плануюць атрымаць зерне. Пакуль царыцай палёў засеяна трэцяя частка ад запланаваных плошчаў.
У Дубровенскім раёне ў гэтым годзе пад кукурузу адведзена 6300 га. Па стане на раніцу 7 мая засеяна плошча ў 3205 га, альбо 51% ад запланаванага. Лідарамі ў раёне па тэмпах сяўбы кукурузы з’яўляюцца ААТ «Праўда-С», КУСГП імя Чарняхоўскага і ААТ «Каманіна», дзе план па сяўбе выкананы на 77%, 75% і 66% адпаведна. Больш за палову запланаваных плошчаў засеялі кукурузай у ААТ «Герой», «Усход-Чырына», КУСГП «Прыдняпроўскі» і СГФ імя Ю.Смірнова.
Вырошчваць кукурузу на зерне ў гэтым годзе будуць у сямі сельгаспрадпрыемствах раёна. З запланаваных 1500 га ўжо засеяна 489 га. На 100% сваё заданне выканалі аграрыі ААТ «Баброва-Агра». Вядуцца ў раёне і іншыя сельгасработы. Так, амаль на 83% выкананы план па падсеву шматгадовых траў, больш чым на палове плошчаў праведзена хімпраполка азімых зерневых, на чвэрці плошчаў — яравога рапсу.
Святлана ШУРПАКОВА.