К 65-летию освобождения Беларуси. Подпольная печать
22.04.2010 23:17
—
Новости Общества
| БелТА
Источник материала: БелТА Подпольная печатьВ годы Великой Отечественной войны на оккупированной территории Беларуси было налажено массовое издание газет. Районные подпольные комитеты КП(б)Б и политорганы партизанских формирований издавали более 120 многотиражек. В отрядах и бригадах выпускались рукописные журналы, настенные газеты, боевые листки. Печать была важным источником сведений о положении на фронтах, о жизни в советском тылу. Газеты и журналы использовались партизанскими лекторами и агитаторами в проведении политической работы среди партизан и населения. В феврале 1944 года ряд подпольных газет и журналов, выходивших на территории Беларуси, пополнили новые издания. Партызанскі часопіс На Магілёўшчыне выдаецца рукапісны часопіс "Партызан". Усё, ад першага да апошняга радка, ад загалоўка да канцоўкі, зроблена рукамі партызан, рукамі тых, хто толькі на час змяняе вінтоўку на аловак. На апошняй старонцы часопіса адзначана месца выдання яго: лагер у н-скім лесе ў тыле ворага. Часопіс пачынаецца перадавым артыкулам, які расказвае аб маладых партызанах-камсамольцах, аб смелых засадах, наладжанных імі, аб налётах на фашысцкія гарнізоны, аб расплаце з паліцэйскімі і іншымі здраднікамі. Потым ідуць баявыя эпізоды. Іх многа. З невялікіх артыкулаў устае яркая карціна баявой дзейнасці атрадаў беларускіх партызан. Запамінаецца малюнак: сялянскі юнак вядзе двух звязаных фрыцаў. Пад малюнкам дыялог: - Адкуль, хлопец? - З вёскі. Сяляне фрыцаў ловяць, а я да партызан адводжу. Цікавы нарыс партызана М. "Тры супраць дванаццаці". Літаратурны раздзел часопіса пачынаецца вершам Якуба Коласа "Зняволенай Беларусі". Не мала і сваіх вершаў, песень, частушак. У іх славіцца адвага партызан, іх хітрасць у барацьбе з ворагам, упэўненасць у сваіх сілах. Увесь часопіс прасякнуты аптымізмам. Новыя газеты ў падполлі Пачала выходзіць падпольная газета Мінскага гаркама партыі "Мінскі бальшавік". Першыя нумары прысвечаны дзейнасці партызан, якія не даюць нямецкім захопнікам супакою ні ў дзень, ні ў начы. Газета друкуе таксама інфармацыю з франтоў Айчыннай вайны, па Савецкаму Саюзу і міжнародную. У Баранавіцкай вобласці з’явілася газета "Перамога", орган Нова-Мышкаўскага райкама КП(б)Б. Выхад газеты ў глыбокім падполлі працоўныя сустрэлі з вялікай радасцю. Да працоўных раёна даходзіць голас бальшавіцкай праўды, кідаючы ў жах фашысцкіх людаедаў /Из сообщений в газете "Савецкая Беларусь"/. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Подпольная печать В годы Великой Отечественной войны на оккупированной территории Беларуси было налажено массовое издание газет. Районные подпольные комитеты...
|
|