К 65-летию освобождения Беларуси. Из партизанской поэзии: Яго - бандыта, на прыцэл вазьмі!
					29.04.2010 22:35
					 —
					Новости Общества
					
          	| БелТА
					  
				 
				
				
				Источник материала: БелТА Из партизанской поэзии: Яго - бандыта, на прыцэл вазьмі!Яшчэ палаюць сотні сёл нязгасшых… Скажы - хто дымам Беларусь спавіў? Хто разбіваў аб сцены дзетак нашых, І хто купаўся ў матчынай крыві? Хто хітрасцю і гумаю нацкоўваў, Хто адрываў ад хаты ад сям’і, Хто катаваў, штыком пароў сталёвым, Гнаў у няметчыну, у лагеры гнаіў? І полымя пажару гнеў наш грэла, І шлях асвечвала ў адвечныя бары, І клікаў труп дзіцячы абгарэлы - Народны суд над катамі тварыць! Злучыліся ў бары наш бунт, і гнеў, і гора, Там, на пазіцыях народных змагароў. І кат наш задрыжэў, зашыўся ў бункер-горад, Няма яму ні сцежак, ні шляхоў. А на франтах - і ў хвост, і ў грыву грэюць, І трэба кіравацца на Берлін, І апякун няпрошаны "дабрэе" І суне ў рукі ўласны карабін. А даўшы - цапае рукой за дула, І цягне, накіроўвае на лес, - Бо думае, як дурняў, нас абдуе І нацкуе, каб брат на брата лез. Вось ён - нямецкі кат тваёй радзімы, Заплямлены і кроўю і слязьмі, Закопчаны пажараў нашых дымам. Яго - бандыта, на прыцэл вазьмі! /Из газеты "Партызанскае жыгала"/. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: 
							
							На вашем ресурсе это будет выглядеть так 
							    Из партизанской поэзии: Яго - бандыта, на прыцэл вазьмі!    Яшчэ палаюць сотні сёл нязгасшых… Скажы - хто дымам Беларусь спавіў? Хто разбіваў аб сцены дзетак нашых, ...  | 
 
		
		
		 
     |