Моталь: кландайк для этнографа i рай для гурмана. 21.by

Моталь: кландайк для этнографа i рай для гурмана

17.08.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нядзелю ў адной з самых вялiкiх
i самабытных вёсак Беларусi
адбыўся Другi мiжнародны фестываль "Мотальскiя прысмакi"
 
Тыя, хто быў на падобным фестывалi летась, прыклалi ўсе намаганнi, каб патрапiць на яго i сёлета. Нездарма леташнi фэст быў прызнаны на Рэспублiканскiм конкурсе "Пазнай Беларусь" Падзеяй года. Моталь сапраўды для многiх стаў адкрыццём. Пра Моталь чулi, у 90-я гады сюды прыязджалi па знакамiтыя кажушкi з Алтая, Польшчы, Украiны... У турыстычныя маршруты па Палессі шмат гадоў ужо ўключаны i карыстаецца вялiкай папулярнасцю Мотальскi музей народнай творчасцi.
 
Аднак фестываль дазволiў не толькi маталянам больш поўна раскрыць сябе, а гасцям убачыць на свае вочы ўнiкальнасць гэтага мястэчка, але адбылося ў некаторай ступенi пагружэнне ў самабытную культуру Моталя, якая ўсiх зачаравала, нiкога не пакiнула абыякавым. Асаблiва ўразiла тое, што тут, у Моталi, не было нiякай штучнасцi, стылiзацыi, "работы" на турыста, як гэта бывае практычна на ўсiх турыстычных аб'ектах. Усё тут было арыгiнальным, аўтэнтычным i натуральным. І мова, i адзенне, i караваi, i каўбаса, i рыба...

Госцi фестывалю жылi ў звычайных вясковых хатах, гаспадары дзялiлi з iмi свой сняданак i вячэру. I гэта было ледзь не самым моцным уражаннем. Бо гэта i было сапраўдным пагружэннем, хай сабе i на няпоўныя суткi, у жыццё маталян. Потым, вяртаючыся дадому, мiнчане, расiяне i замежныя госцi наперабой расказвалi адно аднаму, якiя цудоўныя, гасцiнныя і цiкавыя ў iх былi гаспадары, у якiх добрых, заможных дамах яны жывуць, як смачна i шчодра частуюць, як нязвыкла размаўляюць...

Безумоўна, уразiў i сам фестываль, сваiм размахам, якасцю арганiзацыi, разнастайнасцю мерапрыемстваў i багаццем фантазii ўдзельнiкаў, а таксама магчымасцю набыць тут унiкальныя рэчы i вельмi смачныя прадукты. Таму не дзiва, што на сёлетняе свята з'ехалася ледзь не ўдвая больш народу. Машынамi i аўтобусамi, у тым лiку вялiкiмi турыстычнымi, былi запоўнены ўсе прылеглыя да галоўнай плошчы вулiцы. Да мясцовых жыхароў спецыяльна на гэтыя днi з'ехалiся сваякi з усiх куткоў свету, так што некаторыя дамы папоўнiлiся на 10—15 чалавек. Вялiкую плошчу Моталя ранiцай нядзелi запоўнiла людское мора.

I трэба сказаць, што Моталь зноў прадэманстраваў высокi ўзровень усяго, за што тут бяруцца. Усе госцi былi сытна накормленыя, нягледзячы на вялiкую колькасць народу, усiм на плошчы хапала месца, не было нiякiх нязручнасцяў, накладак. Цiкавая была канцэртная праграма, у рамках якой было расказана пра самы старажытны i жывы дагэтуль у Моталi вясельны абрад, а таксама адбыўся конкурс вясельных караваяў. Разнастайным быў i гандаль, прыгожымi — выстаўкi i гандлёвыя рады... Але нечага сёлета ўсё ж не хапала. Можа, прычына ў непазбежнай страце адчування навiзны, а можа — у iмкненнi арганiзатараў укласцiся ў зручную, звыклую схему "святаў вёскi". Iншымi словамi, фестываль атрымаўся трошкi больш прычэсаным, але менш каларытным.

Чамусьцi сёлета не было тут кроснаў, з якiх летась "гарачымi" прадавалiся ручнiкi па 25 тысяч, менш было старых, аўтэнтычных рэчаў — толькi бездзежскiя фартушкi па 40—60 тысяч i ручнiкi. Летась, напрыклад, тут можна было купiць цалкам народны строй, пашыты 50—100 гадоў таму. Гаспадары вясковых сядзiб увозiлi адсюль бярэмя старых i таму танных посцiлак, дарожак. Усё гэта — лепшае ўпрыгажэнне пакояў для турыстаў. Напэўна, гэта натуральна, што колькасць старых рэчаў паменшылася, хоць, кажуць, што iх яшчэ дастаткова i ў Моталi, i ў суседнiх вёсках. Шкада, што амаль не было на фестывалi рэчаў недарагiх. Напрыклад, на гэты раз новыя саматканыя посцiлкi i абрусы прадавалiся па 150—180 тысяч.

Увогуле цэны на некаторыя рэчы ў параўнаннi з мiнулым фестывалем паднялiся шматкроць. Напрыклад, на саламяныя капелюшы з 10 да 35—40 тысяч. Зрэшты, гэта сведчыць пра тое, што ёсць попыт, што вырабы народных майстроў выраслi ў цане. Парадавала, што зноў тут былi, хай сабе i не танныя, але ўнiкальныя бандарныя вырабы. Прывёз свае творы лозапляцельшчык Сяргей Мiхальчук з вёскi Гнеўчыцы. У яго можна было купiць вялiкi паднос-фруктоўнiцу за 35 тысяч, крэсла — за 120, стол — за 200, а падстаўку пад гарачы кубак — за тры. Здаецца, ён прадаў амаль усё. Многiм раздаў свае адрасы i атрымаў некалькi прапаноў i замоваў. Але падобных яму майстроў усё ж такi не хапала. Хоць, напэўна, iх нямала ў Іванаўскiм раёне.

Аднак фестываль гэты перш за ўсё кулiнарны. I ежы тут усякай сапраўды было шмат. Лiтаральна на кожным квадратным метры можна было прадэгуставаць не толькi мотальскiя, але i з iншых вёсак традыцыйныя i непаўторныя стравы, запечаныя ў гаршках кашы, бульбу, дранiкi, адмысловыя кампоты, мёд, марынаваныя гуркi i капусту, юшку, якую варылi прама на плошчы на вогнiшчы... Ды шмат чаго, усяго не пералiчыш.

Добрай iдэяй стаў сёлета конкурс вясельных караваяў, хоць блiзка разгледзець гэтыя сапраўдныя творы мастацтва, не кажучы ўжо пра тое, каб iх пакаштаваць, было праблематычна. Надзея Палто стала лепшай "каравайнiцай". У намiнацыi "бабульчына кухня" перамагла Марыя Шыкалай, лепшым пасечнiкам быў прызнаны Iван Кульбеда, а галоўнай стравай фестывалю былi названы дранiкi Нiны Райкевiч. Шкада, што конкурсы гэтыя прайшлi амаль незаўважна для гасцей. Не хапала нейкага элементу спаборнiцтва, адчування iнтрыгi.

Сёлета на фестывалi адбылiся дзве важныя падзеi. Прэзентацыя кнiгi "Народная кухня Маталян", якую зрабiлi па вынiках этнаграфiчнай экспедыцыi Тадэвуш Навагродскi, Iрына Алюнiна i Сцяпан Захаркевiч. I ўдзел у фестывалi мiжнародных экспертаў у галiне традыцыйнай кухнi, сярод якiх быў i каардынатар Сеткi рэгiянальнай кулiнарнай спадчыны Еўропы Ян Хансан.

Што датычыцца кнiгi, то яна сапраўды ўнiкальная, бо гэта — не проста рэцэпты альбо навуковая справаздача. Гэта — збор жывых, з захаваннем асаблiвасцяў маталянскай гаворкi, аповедаў пра тое, як i што тут елi, гатавалi, падавалi на стол, захоўвалi... I захоўваюць, гатуюць дагэтуль.

— Моталь — гэта кландайк для этнографаў, — падзялiўся сваiмi ўражаннямi адзiн з аўтараў кнiгi Тадэвуш Навагродскi, кандыдат гiстарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры гiстарычных навук факультэта БДУ. — Тут усё жывое — мова, традыцыi, абрады. Мы жылi тут разам са студэнтамi тры тыднi. На трэцi дзень на мотальскай мове сталi размаўляць кiраўнiкi экспедыцыi, а на пяты — i самi студэнты. I цяпер мы плануем прыехаць з экспедыцыяй сюды зноў, бо шмат яшчэ чаго можна даведацца. Дарэчы, праз кухню можна даведацца пра гiсторыю таго альбо iншага народа, рэгiёну, ды i ўсяго чалавецтва.

Калi скарочана ахарактарызаваць, што такое Моталь i матыляне, кажуць аўтары кнiгi, то гэта — гасцiннасць, заможнасць i дабрыня. Нiводны чалавек не адмовiў удзельнiкам экспедыцыi, заўсёды для iх быў накрыты стол, а на развiтанне падораны старадаўнiя рэчы, у тым лiку ўнiкальныя, якiя значна папоўнiлi экспазiцыю ўнiверсiтэцкага музея.

Што датычыцца мотальскай кухнi, яна вельмi самабытная i сапраўды традыцыйная. Пра гэта сведчыць i тое, што ў новых дамах маладыя гаспадары не шкадуюць месца i робяць печы, у якiх гатуюць ежу ("бо на газе так не зробiш").

— Тое, што я тут ўбачыў i пакаштаваў — проста цуд! — сказаў Ян Хансан (з iм былi згодныя i iншыя эксперты). — Галоўнае, каб вы гэта захавалi. Бо гэта мае надзвычай вялiкiя перспектывы для развiцця ўязнога турызму. Многiя еўрапейцы проста звар'яцелi на кулiнарных турах. Таму такую папулярнасць маюць сырныя, пiўныя, вiнныя туры, фестывалi асобных страў i шоу пэўных прадуктаў.

Ян Хансан прапанаваў Iванаўскаму раёну ўступiць у Сетку рэгiянальнай кулiнарнай спадчыны Еўропы, членства ў якой дазволiць накiраваць сюды паток турыстаў са Швецыi, Германii, Iспанii, Iталii i iншых краiн заходняй Еўропы.

Безумоўна, фестываль удаўся. Яго арганiзатарамi i фундатарамi выступiлi Iванаўскi выканаўчы камiтэт, БГА "Адпачынак у вёсцы", Амбасада ЗША у Беларусi, Праграма падтрымкi Беларусi ўладамi Германii, Асацыяцыя рэгiянальнай кулiнарнай спадчыны Еўропы, Установа "Новая Еўразiя", Брэсцкi грамадскi савет па аграэкатурызму.

Цяжка ўявiць, каб у Моталi нешта не ўдалося. Людзi тут працавiтыя, вельмi творчыя i прадпрымальныя. Яны любяць свой край, ганарацца iм, i гэта адчуваецца ва ўсiм. Нездарма абедзве вясковыя школы ў Моталi перапоўненыя, а ў адной дзецi займаюцца ў дзве змены. Тут усё вышэйшай якасцi. Таму сама прысутнасць у Моталi абагачае, дае добры зарад i паляпшае настрой.

Што ўжо i казаць пра самую цёплую частку фестывалю — размяшчэнне гасцей у хатах маталян. Проста адчуеш, што ў адным з самых дзiўных i прыгожых мясцiн планеты ў цябе з'явiўся дом, родныя людзi, узгадваць якiх ты будзеш з любоўю i падзякай, i чакаць з iмi сустрэчы з радасцю...

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА,

Моталь.

Фота аўтара.

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю ў адной з самых вялiкiх i самабытных вёсак Беларусi адбыўся Другi мiжнародны фестываль "Мотальскiя прысмакi" Тыя, хто быў на падобным фестывалi летась, прыклалi ўсе намаганнi, каб патрапiць на яго i сёлета. Нездарма леташнi фэст быў прызнаны на Рэспублiканскiм конкурсе "Пазнай Беларусь" Падзеяй года. Моталь сапраўды для многiх стаў адкрыццём. Пра Моталь чулi, у 90-я гады сюды прыязджалi па знакамiтыя кажушкi з Алтая, Польшчы, Украiны... У турыстычныя маршруты па Палессі шмат гадоў ужо ўключаны i карыстаецца вялiкай папулярнасцю Мотальскi музей народнай творчасцi.
 
Главные новости сегодня
 
Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА

Яндекс.Метрика