Дзянiс Кур'ян: Мне ўжо 25 гадоў,таму трэба рухацца хутчэй!. 21.by

Дзянiс Кур'ян: Мне ўжо 25 гадоў,таму трэба рухацца хутчэй!

17.08.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На баку тэлевядучага Дзянiса Кур'яна — не толькi маладосць, энергiчнасць i адданасць любiмай справе. Ён мае здольнасць выконваць сваю работу так, каб нiхто не застаўся абыякавым. Адных раздражняе яго манера каментавання "Еўрабачання", другiя паважлiва нагадваюць, што нямногiя ва ўзросце да 25 гадоў прызнаюцца лепшымi рэпарцёрамi ў сваёй краiне, трэцiя проста з цiкавасцю глядзяць яго рэпартажы не толькi з розных куткоў Беларусi, але i з розных куткоў свету...

Напрыклад, праект "Амерыканская мара", якi рыхтуецца Агенцтвам тэленавiнаў да новага тэлевiзiйнага сезона, выклiкаў ажыятажную цiкавасць i гарачыя баталii ў iнтэрнэце задоўга да выхаду ў эфiр. Пра гэты праект i iншыя iнтарэсы — тэлевiзiйныя i не толькi — я i распытала Дзянiса больш падрабязна.

Амерыка.... І ўвесь свет па алфавiце

Iнфармацыя для разваг: "Амерыканская мара" — фiльм аб жыццi беларусаў у ЗША. У дзвюх серыях знялiся больш як 20 герояў, сярод якiх i даволi знакамiтыя — актрыса Наталля Рудакова, нашчадак Фанi Каплан — радыёвядучы Сева Каплан, былы ўдзельнiк "Песняроў" Аляксандр Растопчын i iншыя. У эфiры фiльм з'явiцца на пачатку кастрычнiка.

— Дзянiс, калi падсумаваць уражаннi ад сустрэч з былымi землякамi-эмiгрантамi, на твой погляд, у чым усё ж амерыканская мара большасцi беларусаў? Едуць па доўгi рубель, цi найперш каб самарэалiзавацца?

— Калi яны з'язджаюць, гэта мара матэрыяльная, безумоўна. Калi ўжо жывуць там, нават калi ўсё складваецца не так, як марылi — стараюцца гэтага не паказаць. Мы, беларусы, якiя жывуць у Беларусi, у сэнсе сваiх жыццёвых пошукаў, чаканняў больш адкрытыя, але затое менш мэтанакiраваныя. "Амерыканскiя беларусы" значна больш практычныя, як i амерыканцы ўвогуле, яны думаюць рынкавымi катэгорыямi. Наш сярэднестатыстычны суайчыннiк часта скардзiцца, разважаючы, што яму чагосьцi не далi, не зрабiлi — не далi кватэру, або далi не ў тым доме, або не з тымi суседзямi, i ўвогуле дзяржава не дапамагае, усё дрэнна... А беларускi амерыканец не шукае вiнаватых у сваiх праблемах — магчыма, частка людзей папракае савецкую сiстэму як частку свайго мiнулага жыцця, але не лае цяперашнi лад жыцця i тыя абставiны, у якiх ён жыве. Бо збылася цi не збылася амерыканская мара, а ходу назад ужо няма, трэба рухацца наперад. Вяртаюцца адзiнкi — у нас у фiльме будзе адзiн такi герой, якi вярнуўся на радзiму. Але многiя, каму, верагодна, было б i лепш у сучаснай Беларусi, не згаджаюцца гэта прызнаць!

— Дарэчы, а ў цябе не было свайго аналагу "амерыканскай мары"? Мы ўжо прызвычаiлiся, што паспяховыя людзi пакiдаюць Беларусь i рэалiзуюцца за мяжой...

— У мяне не было такой мары, бо я дастаткова шчыльна асеў тут. Я бачу вельмi многа перспектыў для самарэалiзацыi ў розных кiрунках, бо не займаюся толькi адной справай. На ўвазе маецца не толькi тэлебачанне, упэўнены, што магу прынесцi нават большую карысць у iншых сферах айчыннай эканомiкi. А калi б рухаўся толькi ў адным кiрунку — скажам, працаваў тэлевядучым i не бачыў сябе ў iншай галiне, — то, натуральна, рана цi позна ўпёрся б у столь. Напэўна, гэта аб'ектыўна, бо краiна ў нас невялiкая, бо тэлебачанне толькi пачынае зараджацца, i дасягнуць прафесiйных вяршыняў пры жаданнi можна даволi хутка. Я што маю на ўвазе: на амерыканскiм тэлебачаннi, каб стаць вядучым навiнаў, могуць спатрэбiцца дзесяцiгоддзi. А ў нас як звычайна адбываецца? Правялi кастынг, знайшлi новых вядучых. Я катэгарычна супраць кастынгаў, цярпець iх не магу! Прабачце, акцёры абласных тэатраў будуць расказваць мне пра актуальныя навiны ў краiне?! Не разумею i не прымаю гэтага, бо, паводле амерыканскiх стандартаў тэлебачання, расказваць навiны павiнен чалавек, якi дзесяць гадоў быў асiстэнтам карэспандэнта, потым пяць гадоў працаваў па-за камерай... Памятаеш фiльм "Брус Усемагутны"? Гэта камедыя, але кар'ерная лесвiца там паказаная больш-менш выразна. Пасада вядучага там — вяршыня лесвiцы. Дзякаваць Богу, наш канал не набiрае вядучых без падрыхтоўкi на "народных" кастынгах. У кадры павiнен сядзець журналiст, якi пiша сабе тэксты сам, — толькi тады ён пераканаўчы... Вяртаючыся да нашай тэмы — я вырашыў, каб не ўпiрацца ў столь i не ведаць, што рабiць далей, пайсцi iншым шляхам: "закiнуў шчупальцы" ў розныя галiны тэлебачання. Вось i ўвесь сакрэт.

— Гэтым i выклiкана твая ўсюдыiснасць — ад эканомiкi (праграма "Сфера iнтарэсаў") да аўтамабiляў ("Свет матораў"), ад рэпарцёрскай работы да "Еўрабачання"?

— Яна выклiкана прафесiйнымi прычынамi — запрашаюць у розныя праекты, лiчаць, што я дастойны гэта рабiць. Калi мяне задавольваюць умовы таго цi iншага праекта — калi ласка, працуем.

— Можа, ёсць жаданне закрануць новыя сферы — скажам, кулiнарнае шоу цi забаўляльную праграму?

— Чагосьцi канкрэтнага, што хацелася б стварыць, няма. Лiчу сябе чалавекам, якi няблага вывучыў беларускае тэлебачанне ў плане яго стандартаў, вытворчасцi i гэтак далей, таму я гатовы працаваць абсалютна ў любой перадачы, у любой ролi.

"Еўрабачанне" ў сабе

Iнфармацыя для разваг: апошнiя некалькi гадоў Дзянiс Кур'ян выступае ў ролi каментатара песеннага конкурсу "Еўрабачанне" — а ў перспектыве мы ўбачым яго i ў ролi вядучага дзiцячага "Еўрабачання-2010". Пакуль жа Дзянiс вывучае тэму глыбей, робiць праект "Дзецi Еўрабачання" пра беларускiх канкурсантаў. 29 i 30 жнiўня выйдуць у эфiр дзве новыя серыi — пра пераможцу 2005 года Ксенiю Сiтнiк i "сярэбранага прызёра" 2006 года Андрэя Кунца.

апошнiя некалькi гадоў Дзянiс Кур'ян выступае ў ролi каментатара песеннага конкурсу "Еўрабачанне" — а ў перспектыве мы ўбачым яго i ў ролi вядучага дзiцячага "Еўрабачання-2010". Пакуль жа Дзянiс вывучае тэму глыбей, робiць праект "Дзецi Еўрабачання" пра беларускiх канкурсантаў. 29 i 30 жнiўня выйдуць у эфiр дзве новыя серыi — пра пераможцу 2005 года Ксенiю Сiтнiк i "сярэбранага прызёра" 2006 года Андрэя Кунца.

— Па змоўчаннi лiчыцца, што ўсе юныя артысты мараць, калi вырастуць, стаць "зоркамi"...

— На жаль, сапраўды так. Нават бацькi з дзяцiнства падштурхоўваюць у гэтым кiрунку. I яны ўсе абсалютна ўпэўненыя, што, раз былi паспяховымi дзецьмi, гэтак сама стануць паспяховымi дарослымi. Аднак мне здаецца, зыходзячы з жыццёвай практычнасцi, што нельга складваць усе яйкi ў адзiн кошык, i мець за спiнай толькi творчасць. Бо сёння цябе павялi за руку ў канцэрты, у эстрадныя студыi, у той цi iншы праект — а заўтра, выходзячы ў свабоднае плаванне, ты разумееш — больш нiхто за руку не павядзе. I гэта ўжо душэўная траўма, i мы памятаем многа прыкладаў, калi таленавiтыя дзецi потым не маглi рэалiзавацца ў жыццi — можна перагледзець архiўныя запiсы беларускага тэлебачання 80-х гадоў i задацца пытаннем, дзе ўсе гэтыя дзецi, або прыгадаць, як склаўся лёс у многiх "дзяцей кiно"... Таму, лiчу, вельмi важна гэтым дзецям не настройвацца на тое, што ў цябе ўжо ўсё ёсць i цябе будуць любiць усё жыццё.

— Таму ты i павёў Ксюшу Сiтнiк, якая больш за ўсё на свеце баiцца змей, у тэрарыум — каб паказаць, што далей будзе цяжэй?

— Але ж, добрая iдэя — i Андрэя Кунца з гэтай жа мэтай парашутам з 10 тысяч метраў скiнулi. (Смяецца). Насамрэч мы проста знайшлi такi творчы ход, дамовiлiся з iмi: яны ўжо дарослыя, таму павiнны змагацца са сваiмi дзiцячымi страхамi, каб не браць iх у дарослае жыццё. Каб паспрабаваць пераадолець гэтыя страхi, мы i "скармiлi" Ксюшу рэптылiям, а Андрэй Кунец разам з аўтарам фiльма Юрам Таболiным скочыў з парашутам.

Мары — збываюцца

Iнфармацыя для разваг: спецыяльны карэспандэнт АТН Дзянiс Кур'ян мае прэстыжную адукацыю — Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце, магiстр бiзнэс-адмiнiстравання. На прафесiйную рэалiзацыю таксама грэх скардзiцца: адзiны беларускi тэлежурналiст, акрэдытаваны ў ЗША, уладальнiк прэмii "Тэлевяршыня-2006" як лепшы рэпарцёр. Але ён застаецца сабой незадаволены, iмкнучыся цi то паспець ва ўсе куткi зямнога шара, цi то асягнуць неабсяжнае...

спецыяльны карэспандэнт АТН Дзянiс Кур'ян мае прэстыжную адукацыю — Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце, магiстр бiзнэс-адмiнiстравання. На прафесiйную рэалiзацыю таксама грэх скардзiцца: адзiны беларускi тэлежурналiст, акрэдытаваны ў ЗША, уладальнiк прэмii "Тэлевяршыня-2006" як лепшы рэпарцёр. Але ён застаецца сабой незадаволены, iмкнучыся цi то паспець ва ўсе куткi зямнога шара, цi то асягнуць неабсяжнае...

— У тваёй анкеце на сайце Белтэлерадыёкампанii пазначана крэда: "Бойцеся сваiх мараў — яны збываюцца". Але збоку здаецца, што гэта проста поза, i ўсё атрымлiваецца, за што нi возьмешся.

— Зусiм не. Мараў, якiя не збылiся, велiзарная колькасць. Па вялiкiм рахунку, яшчэ нiчога не збылося. Акрамя таго, што я шчаслiвы чалавек — у маiх родных i блiзкiх усё добра, усё ў парадку са здароўем...

— А ў кар'еры хiба няўдачлiвы?

— Iмкнуцца выключна да прызнання лепшым рэпарцёрам? Не, гэта смешна. Я шчыра накiраваны на тое, каб прынесцi карысць айчыннаму тэлебачанню, вельмi шчаслiвы, што ў мяне ёсць усе магчымасцi для гэтага, што Бог дае сiлы i здароўе. Але абсалютна не лiчу сябе рэалiзаваным. Бачу перспектывы на будучыню, аднак разумею, што мне ўжо 25 гадоў, таму трэба рухацца хутчэй, каб усё паспець.

— Ну, хоць нядаўняе 25-годдзе ўдалося адзначыць, як хацелася, цi сустрэў на працы?

— Удалося — разам з каханай жонкай...

— А кажаш, мары не збываюцца!

Гутарыла Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

Фота з асабiстага архiва
Дзянiса Кур'яна.

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На баку тэлевядучага Дзянiса Кур'яна — не толькi маладосць, энергiчнасць i адданасць любiмай справе. Ён мае здольнасць выконваць сваю работу так, каб нiхто не застаўся абыякавым. Адных раздражняе яго манера каментавання "Еўрабачання", другiя паважлiва нагадваюць, што нямногiя ва ўзросце да 25 гадоў прызнаюцца лепшымi рэпарцёрамi ў сваёй краiне, трэцiя проста з цiкавасцю глядзяць яго рэпартажы не толькi з розных куткоў Беларусi, але i з розных куткоў свету...
 
Главные новости сегодня
 
Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА

Яндекс.Метрика