Я — не я. І карова не мая?. 21.by

Я — не я. І карова не мая?

17.08.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Добры дзень, паважаная рэдакцыя! Звяртаецца да вас жыхарка вёскi Карасi. А нагода такая. Я пенсiянерка, але карову трымаю — ёсць яшчэ сiлы. Жыву адна, дарослыя дзецi — асобна. Муж загiнуў на трактары, але не па п'янцы, няшчасны выпадак. Сёлета мне не далi сена для каровы. Чаму? Таму што не прадала ў калгас цяля. А дзе яго ўзяць, калi асеменатар таго цяляцi не зрабiў, а грошы за асемяненне ўзялi. А я вiнаватая. Мне за цяля добра было б атрымаць збожжа — i для каровы хапiла б, i для парсючка. Пры савецкай уладзе таксама такое было, але глядзелi на прычыну. Калi прадаў цяля цi для сябе забiў, тады не давалi. А па такой прычыне давалi. Не хацела пiсаць, але ваша газета вельмi многiм дапамагае. У газеце шмат пiшуць пра падтрымку ўласных прысядзiбных гаспадарак. Вось мне так "дапамаглi". Чыя гэта каманда, хацелася б ведаць: урадавыя ўказаннi цi абл- i райсаветаў або мясцовых кiраўнiкоў?

К., Ружанскi, сельскi Савет Пружанскага раёна

Атрымаўшы гэты лiст, мы ў той жа дзень патэлефанавалi ў Пружанскi райвыканкам. Тэлефонную трубку зняў сам старшыня Аляксандр ЮРКЕВIЧ. Мы сцiсла пераказалi сутнасць скаргi, Аляксандр Iванавiч занатаваў зыходныя звесткi жанчыны, паабяцаў разабрацца. Каб потым рэдакцыя магла атрымаць афiцыйны адказ, папрасiў накiраваць яшчэ пiсьмовы запыт, што мы аператыўна i зрабiлi.

Праз некалькi дзён "Звязда" атрымала патрэбную паперу. Нават дзве. Першую, як i чакалi, з райвыканкама. "З выездам на месца разгледжаны зварот К. у рэдакцыю газеты па пытаннi забеспячэння сенам уласнай падсобнай гаспадаркi заяўнiцы. Паводле слоў К., у газету яна не звярталася (таму мы i не пазначаем iмя i прозвiшча жанчыны — Рэд.). Сена для каровы, якая ёсць у яе асабiстай падсобнай гаспадарцы, нарыхтавалi дзецi сваiмi сiламi, таму ў ААТ "Ружаны-Агра" i ў сельвыканкам з просьбай аб выдзяленнi сена не звярталася.

Сёлета па Ружанскiм сельсавеце засталiся неасемянёнымi 26 кароў, гэта 18 працэнтаў ад усяго статку, што ёсць ва ўласных падсобных гаспадарках грамадзян. Усе яны асемянялiся не менш за два разы. Плата за першае асемяненне складала 16 тысяч рублёў, усе наступныя асемяненнi праводзiлiся бясплатна. Тэхнiкi па штучным асемяненнi выязджаюць па заяўках грамадзян столькi разоў, колькi патрэбна.

Ветслужбай гаспадаркi праводзiлiся кансультацыi з уладальнiкамi кароў па асемяненнi, але, як правiла, грамадзяне рэдка звяртаюцца да ветслужбы для выяўлення прычын няплённага першага асемянення i правядзення ветэрынарных мерапрыемстваў па iх выпраўленнi. Тэхнiкi кантралююць i штомесяц iнфармуюць ветэрынарную службу пра стан аднаўлення.

Па ўмовах дагавора кантрактацыi маладняку буйной рагатай жывёлы, за здадзенае цяля ААТ "Ружаны-Агра" выдзяляе 1,5 тоны сена. Грамадзянам, што не здалi маладняк па ўважлiвых прычынах (неасемяненне, мёртванароджаны, абартаванне, гiбель) выдзяляецца 1 тона сена па цане 95 тысяч рублёў. Грамадзянам, якiя не здалi ў гаспадарку маладняк без уважлiвых прычын, сена прадаецца па цане 190 тысяч рублёў у колькасцi 1 тоны. Скаргаў на незабяспечанасць сенам ад грамадзян не паступала".

Другая папера была ад грамадзянкi К. "Я, К., пражываю ў вёсцы Карасi Пружанскага раёна i паведамляю, што ў рэдакцыю газеты "Звязда" не звярталася. Мая карова ў красавiку 2009 года прайшла асемяненне. Сена нарыхтавана сваiмi сiламi ў колькасцi дзве тоны".

Што можна сказаць у якасцi каментару? Такое хоць i не вельмi часта, але сустракаецца ў журналiсцкай практыцы: калi чалавек, звярнуўшыся ў рэдакцыю, потым катэгарычна адмаўляе гэты факт або калi тэлефануе цi пiша ад iмя iншага чалавека. Калi меркаваць па почырку, менавiта так, напэўна, i адбылося ў нашым выпадку — ад iмя грамадзянкi К. лiст склаў нехта iншы. Толькi чаму i навошта? Хацеў паспрыяць у вырашэннi праблемы? Дык той праблемы, як высветлiлася, i не было. Магчыма, не ўсе ведаюць, але ў большасцi выпадкаў перад тым, як даць адказ, праводзiцца праверка выкладзенага. Як правiла, па просьбе рэдакцыi гэта робяць мясцовыя органы ўлады, якiя павiнны пераканацца ў элементарным — што такi чалавек сапраўды iснуе i ў гэтага грамадзянiна ёсць нейкая праблема. А потым ужо вырашаць цi шукаць шляхi вырашэння той цi iншай сiтуацыi. Што i было зроблена на гэты раз. Толькi, як бачыце, дарэмна. Дарэмна быў змарнаваны час i журналiстаў, i супрацоўнiкаў райвыканкама. I першыя, i другiя маглi б патрацiць яго для аказання некаму iншаму дапамогi — рэальнай, а не ўяўнай.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добры дзень, паважаная рэдакцыя! Звяртаецца да вас жыхарка вёскi Карасi. А нагода такая. Я пенсiянерка, але карову трымаю — ёсць яшчэ сiлы. Жыву адна, дарослыя дзецi — асобна. Муж загiнуў на трактары, але не па п'янцы, няшчасны выпадак. Сёлета мне не далi сена для каровы. Чаму? Таму што не прадала ў калгас цяля. А дзе яго ўзяць, калi асеменатар таго цяляцi не зрабiў, а грошы за асемяненне ўзялi. А я вiнаватая. Мне за цяля добра было б атрымаць збожжа — i для каровы хапiла б, i для парсючка. Пры савецкай уладзе таксама такое было, але глядзелi на прычыну. Калi прадаў цяля цi для сябе забiў, тады не давалi. А па такой прычыне давалi. Не хацела пiсаць, але ваша газета вельмi многiм дапамагае. У газеце шмат пiшуць пра падтрымку ўласных прысядзiбных гаспадарак. Вось мне так "дапамаглi". Чыя гэта каманда, хацелася б ведаць: урадавыя ўказаннi цi абл- i райсаветаў або мясцовых кiраўнiкоў?
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика