КОТ У МЯШКУ цi Беражыся б/у аўтамабiля!. 21.by

КОТ У МЯШКУ цi Беражыся б/у аўтамабiля!

24.08.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэм'ера рубрыкi "Купляй, але правярай!"

"Спадары замежнiкi! Вы там больш акуратна — на сваiх машынах...
Нам яшчэ на iх ездзiць".

"Пакупка патрыманай машыны — латарэя. Прычым не часам, а заўсёды".

(з форуму аўтааматараў).

Усё пачалося з таго, што знаёмы матэрыяльна саспеў для пакупкi аўтамабiля. Перш чым паехаць на аўтарынак, вырашыў пакапацца ў iнтэрнэце. I заўважыў, што кошты на аднолькавыя маркi машын з практычна iдэнтычнымi тэхнiчнымi характарыстыкамi ў Беларусi (на сайце www.av.by) i ў Германii (на сайце www.autoscout24.com) мала чым адрознiваюцца... Пра што гэта сведчыць?

З такiм пытаннем звярнулася да навукоўца, кiроўцы са стажам, якi пэўны час даследаваў гэту праблему (ён згадзiўся падзялiцца сваiмi здагадкамi, пры ўмове пакуль што ананiмнасцi).

— Можна меркаваць, што далёка не ўсе машыны, прыгнаныя ў Беларусь з-за мяжы (у адрозненне ад машын, выстаўленых на нямецкiм сайце), адпавядаюць заяўленым перагоншчыкам параметрам. Адсюль i падазрона танны кошт. Бiзнэсмен у першую чаргу думае пра сваю выгаду. Таму замест напрыклад, "Аўдзi-100" за 14 тысяч долараў ён набывае "такую ж", але за 7. Бярэ яе як аварыйную, з разбiтай фарай, пагнутым крылом, не 2000, а 1999 года выпуску, з большым прабегам.

А пасля па дарозе дадому даводзiць "ката" да таварнага вiду: умешваецца ў камп'ютарную сiстэму машыны i змяняе паказаннi спiдометра (змяншае прабег, дапусцiм, з 600 да 200 тысяч кiламетраў), замазвае, заварвае, адным словам умела рэанiмуе на нейкi час. I выстаўляе на продаж, як не бiтую. Пры гэтым просiць за яе 13 тысяч долараў (!).

— Угаварыць "чайнiка" набыць утрая даражэй падфарбаваную i падчышчаную машыну, якая да гэтага ўдзельнiчала не ў адным дарожным пераплёце, бываламу прадаўцу не складана, — пацвердзiў была перагоншчык, якi цяпер жыве ў Латвii i працуе таксiстам. — Галоўнае, упэўнена разрэкламаваць свой тавар. Прызнаюся, я сам аднойчы выгадна збыў старэнькi "рыдван" ярка-чырвонага колеру з гнiлымi дзвярыма i парогамi. Мужчына нават i не падазраваў, якога "ката ў мяшку" прыдбаў. Калi шчыра, не хацеў бы я быць на яго месцы.

Паўтарыць вопыт мiнчанкi Наталлi Карп, пераканана, таксама наўрад цi знойдзецца ахвотнiк. Жанчына вырашыла набыць серабрысты "Форд" праз анлайн-аукцыён. "Згодна з дагаворам, якi я заключыла з пасрэднiкам, роўна праз месяц аўтамабiль 2000 года выпуску павiнен быў стаяць у маiм гаражы. Абяцанага, як кажуць, тры гады чакаюць. Прадавец жа ўклаўся ў тры месяцы". Толькi Наташа села за руль доўгачаканага аўтамабiля, як адразу ж забылася на страчаныя нервы i час. Аказалася, дарэмна, усё толькi пачыналася. "Я паехала ў ДАI ставiць аўтамабiль на ўлiк. Менавiта там i высветлiлася, што ён на год старэйшы. А значыць i на парадак таннейшы". Наталля вырашыла змагацца за свае правы. Тут жа звязалася з прадаўцом i папрасiла яго вярнуць частку грошай. Прадавец адмовiўся iсцi на кантакт. Тады ахвяра падала iск у суд Заводскага раёна Мiнска. Махляр, вядома ж, не чакаў такога павароту падзей. Каб не псаваць сваю рэпутацыю, прапанаваў заключыць мiравое пагадненне, i ў рэшце рэшт вярнуў частку грошай.

Парада
ад пацярпелай:

— Мяне выратавала толькi тое, што дагавор быў складзены правiльна. У iншым выпадку нiчога не атрымалася б даказаць. Парада ўсiм грамадзянам адна: знаходзiце грошы на машыну, знайдзiце iх i на кансультацыю юрыста. Лепш заплацiць адразу, чым пасля страчваць значна большыя сумы грошай i нервы, што таксама немалаважна".

— Калi чалавек не мае спецыяльнай юрыдычнай адукацыi, то яго лёгка абвесцi вакол пальца, — пацвярджае думку Наталлi юрыст Мiнскага таварыства спажыўцоў Андрэй Ермаковiч. — Прычына ў тым, што арганiзацыi, якiя неаднаразова мелi справу з iскамi спажыўцоў, ужо навучылiся прадугледжваць у дагаворах такiя палажэннi, якiя вызваляюць iх ад адказнасцi. Напрыклад, перагоншчык абяцае вам даставiць аўтамабiль праз 20 дзён. Але толькi на словах. У дагаворы ж, якi большасць клiентаў замест таго, каб уважлiва прачытаць, проста прабягаюць вачыма, значыцца тэрмiн пастаўкi да трох кварталаў. Лiчыце, вы проста выдалi махляру беспрацэнтны крэдыт на тры кварталы. Чытайце дагавор, а не слухайце тое, што вам гавораць. Гэта розныя рэчы. Бо праз месяц прадавец забудзе на свае абяцаннi i будзе тыцкаць пальцам у дагавор.

Андрэй Ермаковiч расказаў, што ў яго практыцы былi выпадкi, калi людзi даведвалiся аб падмане толькi пасля таго, як трапiлi ў аварыю. Экспертыза паказвала, што прабег iх "новага" аўтамабiля значна большы за акрэслены ў дагаворы. "У гэтым выпадку раю патрабаваць ад прадаўца рознiцу памiж завышаным i сапраўдным коштам аўтамабiля. Праўда, спагнаць грошы можна зноў-такi толькi ў тым выпадку, калi ў вас на руках маюцца правiльна аформленыя дакументы".

Вадзiма, аўтаперагоншчыка з дзесяцiгадовым стажам, адрэкамендавалi "Звяздзе" як знаўцу сваёй справы. Праўда, бiзнэсмен сам сябе не iмкнуўся iдэалiзаваць.

— Здараецца, што праз дзень-два клiенты тэлефануюць i прад'яўляюць прэтэнзii, — кажа ён. — Мы ж не богi, таксама можам нешта недагледзець. Але да суда "цьфу-цьфу" справу не даводзiм, стараемся разам знайсцi кампрамiс. Што ж датычыцца нячыстых на руку перагоншчыкаў, я iх не разумею. Вы ж ведаеце, што ў гандлi дзейнiчае прынцып ланцужковай рэакцыi: аднаму прыгнаў, ён, задаволены, рэкамендуе цябе сваiм знаёмым. Махляры ж, разводзячы на грошы аднаго клiента, адразу ж пазбаўляюцца некалькiх патэнцыяльных".

А зараз увага! Вадзiм згадзiўся спецыяльна для "Звязды" даць некалькi каштоўных парад людзям, якiя збiраюцца набыць аўто, i пры гэтым раскрыў некаторыя хiтрыкi аўтаперагоншчыкаў.

Прыйшоў, убачыў, перамог

1) — Не рэкамендую набываць аўтамабiль праз iнтэрнэт. Дзе гарантыя, што вам прыгоняць такую ж "ляльку", як на малюнку? Мы з напарнiкам аднойчы самi трапiлi на падобную вудачку. Знаёмы патэлефанаваў з Бельгii i прапанаваў два вельмi танныя аўтамабiлi, якiя, паводле яго слоў, патрабавалi лёгкага касметычнага рамонту. Згадзiлiся, не доўга думаючы. Праўда, праз пару дзён сто разоў пашкадавалi аб сваiм рашэннi. Ведаеце, такiх машын да гэтага мы i не бачылi. Было адчуванне, што ў "Форд" закiнулi гранату i зачынiлi дзверы, а "Сiтраен" у гэты час стаяў непадалёк. З таго часу мы нiколi не бяром машыны, не бачачы яе. Прабачце, але ж гэта не каструля, якая каштуе сто тысяч. Таму раю набываць машыну на рынку, дзе зможаце не толькi ўбачыць яе сваiмi вачыма звонку i знутры, але i праехаць на ёй."

2) — Выбiраць машыну лепш за ўсё са знаёмым, якi разбiраецца ў аўтатэхнiцы. Iдэальны варыянт, калi гэты спецыялiст непасрэдна займаецца рамонтам аўтамабiля менавiта той маркi, пра якую вы марыце".

3) — Для падстрахоўкi можна загнаць аўтамабiль на станцыю тэхнiчнага абслугоўвання. Але i тут трэба быць асцярожнымi. Прадавец можа, на першы погляд, зусiм ненавязлiва прапанаваць зрабiць дыягностыку дзе-небудзь паблiзу. Хутчэй за ўсё, вы маеце справу з махляром.

Язык да Кiева давядзе

1) — Была ў практыцы i такая сiтуацыя: прадалi машыну чалавеку савецкай загартоўкi. Знiжку яму зрабiлi. Недзе праз два месяцы ён патэлефанаваў: "Слухай трэба, каб вы машыну забралi, бо мне абслугоўваць яе дорага". А чаму вы не падумалi пра гэта перад тым, як набыць машыну? — спытаўся я. Мужчына, падалося, мяне нават не слухаў, пачаў пагражаць судом. Я паклаў трубку, а клiент, на шчасце, больш не тэлефанаваў.

Паважаныя, перад тым, як набываць дарагую рэч, не палянуйцеся i даведайцеся ў iнтэрнэце станоўчыя i адмоўныя бакi машыны, пацiкаўцеся, наколькi даступна абслугоўванне гэтай маркi машыны ў нашай краiне. Парайцеся па магчымасцi не з чалавекам, якi змянiў пару тройку "БМВ" (мы ўсе розныя, кожнаму падабаецца свая мадэль), а з людзьмi незалежнымi, са слесарамi, прадаўцамi запчастак. Кажуць, язык да Кiева давядзе, так i тут — усё залежыць толькi ад вас."

1) — А як вы ставiцеся да людзей, якiя таргуюцца? — цiкаўлюся.

— Станоўча. Гэта ж рынак. Калi атрымлiваецца, абавязкова скiдваем кошт. Але i тут важна не перагнуць палку. Былi пакупнiкi, якiя хацелi набыць аўтамабiль са знiжкай у дзве тысячы долараў. Маўляў, у нейкай газеце пiсалi, што на рынку гэта магчыма.

— А няўжо вы нiколi не падманвалi клiента?

— Большасць перакупшчыкаў не падманвае, а проста спецыяльна недагаворвае нейкую iнфармацыю. Ад пакупнiка залежыць, трапiць ён на гэту вудачку цi не. Раю на рынку адчуваць сябе гаспадаром сiтуацыi, бо, як вядома, кiраваць балам павiнен той, у каго грошы, не дазваляйце сабой манiпуляваць.

I, нарэшце, калi ж вы ўсё ж такi вырашылi набыць машыну на заказ, то няхай гэта зробiць правераны чалавек. Асабiста я не даверыў бы прыгнаць машыну чалавеку, якога бачу ўпершыню.

P.S. Перагоншчыкi перад тым, як прадаць аўтамабiль, тэарэтычна павiнны правесцi яго перадпрадажную падрыхтоўку. Але на практыцы машына рыхтуецца абы як i абы дзе. Як правiла, аўтаперагоншчыкi, каб зэканомiць грошы i час, заганяюць аўтамабiль у гараж, дзе "нацiраюць яго да бляску". Пра ўнутраны ж стан думаюць у апошнюю чаргу. Сумняваюся, што нехта фiрмовыя, але старыя запчасткi мяняе на аналагiчныя новыя. Хутчэй за ўсё, замест iх набываюць танныя дэталi невядомага паходжання. Колькi яны выхадзяць — невядома. Ды i якая рознiца, галоўнае збыць, а далей хай хоць трава не расце. Такiя падыходы пужаюць. Магчыма, настаў час увесцi сертыфiкаты перадпрадажнай падрыхтоўкi аўтамабiля, якiя маглi б выдаваць новыя станцыi кантрольнай дыягностыкi. Трэба нарэшце размежаваць паняццi: я прадаю аўтамабiль, i я прадаю сукупнасць вузлоў i дэталяў, якая можа развалiцца ў любы момант. Колькi можна нажывацца на наiўнасцi i давер'i спажыўца! Зброя, гэтаксама як i аўтамабiль — крынiца павышанай бяспекi. Але яе, у адрозненне ад "жалезнага каня", проста так не вынесеш на рынак...

Магчыма, вы, паважаныя чытачы, таксама, як Наталля Карп, сталi ахвярай нейкага прадаўца (будаўнiчых матэрыялаў, прадуктаў харчавання, адзення, абутку...). Пiшыце, тэлефануйце (287 17 40). Давайце з уласнай практыкi папярэджваць аб небяспецы iншых патэнцыяльных ахвяраў. Давайце разам выводзiць махляроў на чыстую ваду.

Надзея ДРЫЛА.

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.

Магчыма, вы, паважаныя чытачы, таксама, як Наталля Карп, сталi ахвярай нейкага прадаўца (будаўнiчых матэрыялаў, прадуктаў харчавання, адзення, абутку...). Пiшыце, тэлефануйце (287 17 40). Давайце з уласнай практыкi папярэджваць аб небяспецы iншых патэнцыяльных ахвяраў. Давайце разам выводзiць махляроў на чыстую ваду.

Надзея ДРЫЛА.

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усё пачалося з таго, што знаёмы матэрыяльна саспеў для пакупкi аўтамабiля. Перш чым паехаць на аўтарынак, вырашыў пакапацца ў iнтэрнэце. I заўважыў, што кошты на аднолькавыя маркi машын з практычна iдэнтычнымi тэхнiчнымi характарыстыкамi ў Беларусi (на сайце www.av.by) i ў Германii (на сайце www.autoscout24.com) мала чым адрознiваюцца... Пра што гэта сведчыць?
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика