На крызіс лепш не звяртаць увагi,або Чаму лiчба 10 цяпер знакавая?. 21.by

На крызіс лепш не звяртаць увагi,або Чаму лiчба 10 цяпер знакавая?

28.08.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

— І хто вам сказаў, што так званы сусветны фiнансавы крызiс пачаўся толькi ў мiнулым годзе? — У сваю чаргу запытаў мяне вiцебскi спецыялiст па лiчбах Сяргей Клябанаў, да якога я звярнуўся па каментарый наконт крызiсу. Ён, бадай, найлепш за астатнiх у горадзе над Заходняй Дзвiной ведае, што такое нумаралогiя. I паспяхова карыстаецца ёй ужо даўно, нават у свой час вёў адпаведныя курсы.

— Памылка гэта, — працягвае Сяргей Клябанаў, — значна раней крызiс "нарадзiўся" — гадоў пад дзесяць таму, калi лiчыць ад мiнулага года. Нездарма ўжо даўно астролагi прадказвалi ў сувязi са зменай тысячагоддзя — "канец свету". Не памылiлiся, свет i змянiўся.

На думку "майстра лiчбаў", не трэба звяртаць увагi на крызiс, а лiчбы... Рэкамендуецца "закрываць" "шкодныя" лiчбы.

— Растлумачу коратка, — працягвае мой суразмоўца. — Калi ўжо самая "рэальная дата" "нараджэння" крызiсу — мiнулы год, лепш пазбягаць камбiнацыi лiчбаў "2008". Напрыклад, у нумары свайго мабiльнага тэлефона трэба пазбягаць гэтых "шкодных" лiчбаў, заўсёды вельмi проста i нядорага можна змянiць нумар. Таксама трэба старацца не прызначаць важныя сустрэчы на 20-я лiчбы кожнага месяца i пажадана пасля 20.00 не рабiць нiякiх важных спраў.

А вы заўважылi, якiм быў 20-ы дзень жнiўня (восьмы месяц. — А.П.)? Мiтуслiвы дзень. Я асабiста заўважыў. Наш правiнцыйны гарадок нейкiм чынам нагадваў у той дзень мне вялiкi i не самы прыстасаваны для добрага жыцця мегаполiс. Мiтусня, хаос на дарогах. Заўважце: 20-га, 08-га месяца...

Наконт канца крызiсу спецыялiст па лiчбах прагназуе, што ён канчаткова скончыцца не раней, чым у 2017-м. А больш рэальны час — 2018 год.

— Дарэчы, у Расii, ды i ва ўсiх краiнах былога СССР менавiта 2018 год будзе асаблiвым. Трохi больш за 100 гадоў пройдзе з года Вялiкай Кастрычнiцкай рэвалюцыi, а па календарах розных народаў новы год пачынаецца ў розны час. Так што 100 гадоў для нас — на ўсходзе яшчэ не 100, — працягвае знаўца лiчбаў. — Магчыма, збудзецца i яшчэ фантастычны прагноз па захаваннi цела Ленiна. Прычым тут крызiс? Усё ў свеце мае сувязь. Ленiн — знакавая фiгура не толькi для былой Расiйскай iмперыi. Я асабiста не думаю, што трэба мусiраваць пытанне яго перазахавання. Але ж, заўважце, па тэлебачаннi (расiйскiя каналы. — А.П.) перыядычна пра гэта гавораць.

У 2018-м цяперашняму крызiсу споўнiцца 10 гадоў. Вельмi знакавы 10-гадовы "юбiлей" у даследчым накiрунку пад назвай нумаралогiя. 100 гадоў падзялiць на дзесяць... ды i атрымаецца 10.

А пра ранейшы крызiс, фiнансавы 1998 года (так званы дэфолт) ужо забылi? Заўважце, толькi менавiта дзесяць гадоў прайшло да пачатку чарговага крызiсу i не апошняга, ужо мне вы паверце...

Цi можна прагназаваць, што цяперашнi сусветны фiнансавы крызiс скончыцца хутка, або, як канстатаваў мой першы суразмоўца, крызiс скончыцца толькi блiжэй да 2018 года? — запытаў я псiхолага Канстанцiна Бондарава.

— Нумаралогiя — гэта не сфера маiх заняткаў, але адназначна можна сказаць, што крызiс не можа прайсцi за год, другi. Я маю на ўвазе не сусветную эканомiку, а псiхiку чалавека, — расказвае псiхолаг. — Напэўна, i неспецыялiсты ведаюць, што, напрыклад, развод для чалавека — гэта вялiкi шок. I не можа ён за год, два "пераварыць" гэтую канкрэтную трагедыю ў асабiстым жыццi. Крызiс сусветны — рэч не асабiстая толькi на першы погляд. Безумоўна, павышэнне цэнаў, праблемы ў сямейным бюджэце, якiя "раптам" адчуваюцца, не могуць не адбiвацца на людзях.

Крызiс сусветны — ён жа i iндывiдуальны. Iншая справа — як iндывiдууму асобна "вылезцi" з яго? Мабыць, толькi на востраве адзiночка можа яго не адчуваць?

Мая парада — на крызiс лепш не звяртаць увагi! Ну, не вайна ж!

Дрэнныя думкi прыцягваюць праблемы. Маўляў, вось крызiс, ён уплывае... А што, калi не было б крызiсу, праблем не было? А цяпер чамусьцi стала модным ва ўсiм вiнавацiць той самы крызiс. Для арганiзма любы крызiс стану здароўя — сiгнал пра тое, што трэба мяняць лад жыцця: адмовiцца ад шкодных звычак, больш пiльна сачыць за сабой. Ды своечасова звярнуцца да доктара. Доктарам, на мой погляд, у крызiсны час кожны павiнен стаць для сабе сам. Падумаць, паразважаць. Зразумела, калi ўжо ўсё так дрэнна, трэба прыйсцi па дапамогу да псiхолагаў. Хай не дадуць рэкамендацыю, як "выжыць" падчас крызiсу, а супакояць.

Курыце? Пачак штодня? Калi лiчыць, што ў сярэднiм пачак цыгарэт каштуе ў эквiваленце долар, колькi можна зэканомiць за месяц? А "кадзiраванне" каштуе дорага? Дык падлiчыце — лепш раз заплацiць "дорага", дык потым эканомiць. Кажуць, кадзiраванне шкоднае для псiхiкi. Сучасныя метады, на мой погляд, наогул не ўплываюць на псiхiку. Дарэчы, псiхалагiчны стан чалавека залежыць ад яго фiзiчнага стану i наадварот. Дык хто здаравейшы — курыльшчык або не? Як i аматар выпiць i наадварот.

Крызiс можа пайсцi на карысць разумным людзям. I ранейшыя заклiкi наконт здаровага ладу жыцця, i iншыя могуць цяпер стаць як нiколi актуальнымi.

Яшчэ наконт рэальных прапаноў па пераадольваннi крызiсу ад маiх суразмоўцаў.

Больш эканомна трацiць сямейны (iндывiдуальны) бюджэт. Трэба падзялiць яго на днi. Адпаведна пры траце вялiкай сумы трэба абавязкова доўга падумаць — колькi штодзённых бюджэтаў вы патрацiце i цi трэба гэта рабiць у канкрэтнай сiтуацыi? Мо лепш i не пайсцi лiшнi раз у госцi, калi вас запрашаюць? Штодня адкладвайце нейкую суму (у "антыкрызiсны кашалёк").

Трэба падзялiць яго на днi. Адпаведна пры траце вялiкай сумы трэба абавязкова доўга падумаць — колькi штодзённых бюджэтаў вы патрацiце i цi трэба гэта рабiць у канкрэтнай сiтуацыi? Мо лепш i не пайсцi лiшнi раз у госцi, калi вас запрашаюць? Штодня адкладвайце нейкую суму (у "антыкрызiсны кашалёк").

Наконт знiжак у крамах. Няўжо вы паверыце, што, напрыклад, знiжкi ў 70 працэнтаў (а i такое бывае) гэта прывабна? Думаецца, раней гандляры проста ў разы завышалi цэны. Банкi айчынныя стабiльна выплачваюць працэнты, калi вы захоўвайце на рахунках свае грошы, i iнфляцыя вам не пагражае. Безумоўна, не трэба нават каб тая ж нумаралогiя падказала, гэтым нельга не скарыстацца.

Няўжо вы паверыце, што, напрыклад, знiжкi ў 70 працэнтаў (а i такое бывае) гэта прывабна? Думаецца, раней гандляры проста ў разы завышалi цэны. Банкi айчынныя стабiльна выплачваюць працэнты, калi вы захоўвайце на рахунках свае грошы, i iнфляцыя вам не пагражае. Безумоўна, не трэба нават каб тая ж нумаралогiя падказала, гэтым нельга не скарыстацца.

Прасцей за ўсё абвiнавачваць у крызiсе начальства. Маўляў, грошай плацяць, як i раней, а цэны паднялiся ў разы. Заўсёды пры вялiкiм жаданнi можна знайсцi "халтуру". Праўда, цi спадабаецца гэта вашым кiраўнiкам? Упэўнiце iх, што асноўнай працы прыработак не перашкаджае.

Па досведу маiх знаёмых заўважыў, што нават дробязi дазваляюць эканомiць. Напрыклад, чаму б не змянiць прычоску — хадзiць у цырульню не так часта, як раней? Не праехаць некалькi прыпынкаў, а прайсцiся? Падлiчыце: у Вiцебску праезд на маршрутцы каштуе 1000 рублёў. Цi не больш выгадна i карысна прайсцiся пешшу, калi выйсцi з дому раней? Калi няма дачы i вы купляеце агароднiну на базары, то чаму б не стаць пастаянным пакупнiком у канкрэтнага прадаўца? I лепш браць, напрыклад, агуркi ў яго оптам, ды са знiжкамi i за разавыя пакупкi.

Спосабаў зэканомiць шмат. Падзялiцеся на старонках "Звязды" i ўласным досведам! I цi ўплываюць на ваша жыццё лiчбы?

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— І хто вам сказаў, што так званы сусветны фiнансавы крызiс пачаўся толькi ў мiнулым годзе? — У сваю чаргу запытаў мяне вiцебскi спецыялiст па лiчбах Сяргей Клябанаў, да якога я звярнуўся па каментарый наконт крызiсу. Ён, бадай, найлепш за астатнiх у горадзе над Заходняй Дзвiной ведае, што такое нумаралогiя. I паспяхова карыстаецца ёй ужо даўно, нават у свой час вёў адпаведныя курсы. — Памылка гэта, — працягвае Сяргей Клябанаў, — значна раней крызiс "нарадзiўся" — гадоў пад дзесяць таму, калi лiчыць ад мiнулага года. Нездарма ўжо даўно астролагi прадказвалi ў сувязi са зменай тысячагоддзя — "канец свету". Не памылiлiся, свет i змянiўся.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика