У будаўнiчай галiне Беларусi захаваецца ўзважаны падыход да цэнаўтварэння
01.09.2009
—
Новости Общества
|
У будаўнiчай галiне Беларусi захаваецца ўзважаны падыход да цэнаўтварэння. Аб гэтым заявiў журналiстам вiцэ-прэм'ер Беларусi Вiктар Бура, перадае БЕЛТА. "Наша сiстэма цэнаўтварэння (у будаўнiцтве. — Заўвага БЕЛТА) на прасторах СНД — адна з самых прагрэсiўных з пункту гледжання эканамiчнай накiраванасцi i фiксавання цэнаў з тым, каб не дапусцiць iх неабгрунтаванага росту", — сказаў Вiктар Бура. На пытанне аб магчымасцi павышэння цэнаў у будаўнiцтве вiцэ-прэм'ер адказаў, што калi гэта будзе эканамiчна абгрунтавана коштам энерганосьбiтаў, то ад гэтых фактараў нiкуды не пойдзеш. Уплыў аказвае i паэтапны рост заработнай платы. Паводле яго слоў, калi ацэньваць iндэксы кошту будаўнiча-мантажных работ, то яны ў гэтым годзе выглядаюць вельмi карэктна i сведчаць аб эфектыўнасцi работы па стрымлiваннi цэнаў. Акрамя таго, у Беларусi iмкнуцца да таго, каб новыя вытворчасцi былi менш энергазатратнымi i больш эфектыўнымi. |