ДАІ заклiкае вадзiцеляў да 10 верасня рухацца з уключаным блiзкiм святлом фар
					01.09.2009
					 —
					Новости Общества
					
          	| 
					  
				 
				
				
				Дзяржаўтаiнспекцыя рэкамендуе вадзiцелям да 10 верасня для прыцягнення ўвагi дзяцей абавязкова ўключаць у светлую пару сутак блiзкае святло фар i быць максiмальна ўважлiвымi паблiзу школ i iншых дзiцячых устаноў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў УДАI МУС Беларусi. У ДАI падкрэслiлi, што сёння тысячы дзяцей накiравалiся ў школы: хто пасля канiкулаў, хто першы раз. I як паказвае практыка, за час летняга адпачынку дзецi адвыкаюць ад гарадской мiтуснi, правiлаў паводзiнаў на праезнай частцы. Бацькам аўтаiнспектары раяць абавязкова праводзiць з дзецьмi гутаркi пра дарожную бяспеку, нагадваць, як правiльна пераходзiць вулiцу, i пра тое, што нельга нi на хвiлiну знiжаць увагу паблiзу дарог.  |